5. Эканамічнае рэгуляванне ўстойлівага развіцця аграрнай галіны Беларусі
5. Эканамічнае рэгуляванне ўстойлівага развіцця аграрнай галіны Беларусі
УДК 338.43(476)
https://doi.org/10.47612/978-985-7149-67-4-2021
ISBN 978-985-7149-67-4.
Адобрана і рэкамендавана да выдання на пасяджэнні вучонага савета Рэспубліканскага навуковага унітарнага прадпрыемства "Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (пратакол № 5 ад 24 сакавіка 2021 г.)
Рэцэнзенты: доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Г. І. Гануш, доктар эканамічных навук, прафесар А. С. Сайганаў
У манаграфіі прапанаваны тэарэтычныя мадэлі эканамічнага рэгулявання аграпрамысловай вытворчасці і яе ўстойлівага інавацыйнага развіцця; распрацаваны асноўныя напрамкі ўдасканалення фінансавага, цэнавага і інвестыцыйнага механізмаў развіцця АПК з мэтай забеспячэння ўстойлівасці аграпрамысловай вытворчасці і яе эфектыўнага эканамічнага росту на інавацыйнай аснове; прапанаваны асноўныя напрамкі правядзення маёмаснай рэструктурызацыі сельскагаспадарчых арганізацый у працэдуры фінансавага аздараўлення.
Прызначана для навуковых работнікаў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, аспірантаў, магістрантаў, спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый, органаў дзяржаўнага кіравання.