
УДК 338.431
EDN: https://elibrary.ru/efuaeh
Фарміраванне эфектыўных арганізацыйна-эканамічных адносін у АПК: пытанні тэорыі і метадалогіі / У. Р. Гусакоў [і інш.] ; пад рэд. У. Р. Гусакова. – Мінск : Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі, 2022. – 133 с. – ISBN 978-985-7149-81-0.
Рэцэнзенты: доктар эканамічных навук, прафесар Л. Ф. Догіль, кандыдат эканамічных навук, дацэнт А. В. Меляшчэня.
Пад рэдакцыяй акадэміка, доктара эканамічных навук, прафесара У. Р. Гусакова.
Выкладзены вынікі даследаванняў, выкананых у рамках Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў «Сельскагаспадарчыя тэхналогіі і харчовая бяспека», падпраграмы 9.7 «Эканоміка АПК» у 2021 г. Прадстаўлены тэарэтычныя і метадалагічныя падыходы да фарміравання эфектыўных арганізацыйна-эканамічных адносін ў аграпрамысловым комплексе Рэспублікі Беларусь. Вынікі даследаванняў абмеркаваны і адобраны на пасяджэннях вучонага савета Рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (загад ад 3 верасня 2021 г. № 40-ОСН).
Для кіраўнікоў і спецыялістаў органаў кіравання АПК, сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, выкладчыкаў і студэнтаў аграэканамічных спецыяльнасцяў.
