Доктар эканамічных навук, прафесар А.С. Сайганаў узнагароджаны Вялікім медалём НАН Беларусі

23 студзеня 2023 г. на бюро Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі доктару эканамічных навук, прафесару А. С. Сайганаву за выдатныя заслугі перад айчыннай навукай і ў сувязі з 75-годдзем з дня нараджэння быў уручаны нагрудны знак «Вялікі медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Нагрудны знак заснаваны ў студзені 2022 г. у сувязі са святкаваннем 100-годдзя беларускай акадэмічнай навукі і з'яўляецца прызнаннем заслуг узнагароджанага перад Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Ім узнагароджваюцца вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за плённую працу па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны і павышэнні эфектыўнасці навуковых даследаванняў, інавацыйнай дзейнасці, адукацыі, укаранення вынікаў навуковых даследаванняў у практычную дзейнасць, заі асабісты ўклад у развіццё Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Калектыў інстытута віншуе Анатоля Сямёнавіча з атрыманнем заслужанай узнагароды і жадае новых стваральных поспехаў у працы на карысць Рэспублікі Беларусь, у імя яе ўстойлівага развіцця і росквіту.