№9
АГРАРНАЯ ЭКАНОМІКА, № 9, 2017
ЗМЕСТ
Эканоміка сельскай гаспадаркі
Фадзей Субач
Ланцужок дабаўленых каштоўнасцяў кластараўтваральных платформ. С. 2-20
Юлія Рыбалка, Міхаіл Запольскі
Метадычныя падыходы па фарміраванні эфектыўных вертыкальна інтэграваных прадуктовых кампаній. С. 21-31
Рэзюмэ: Арганізацыя вытворчасці на аснове інтэграцыйных форм гаспадарання мае прыярытэтнае значэнне ў аграрнай сферы. У артыкуле сфармуляваны асноўныя перадумовы, якія садзейнічаюць стварэнню вертыкальна інтэграваных прадуктовых кампаній, выяўлены асноўныя іх перавагі перад прадпрыемствамі адной тэхналагічнай стадыі, распрацавана мадэль пастадыйнага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння суб'ектаў гаспадарання ў рамках буйных прадуктовых кампаній.
Георгій Коласаў
Методыка ацэнкі ступені спрыяльнасці адміністрацыйных раёнаў для вырошчвання сельскагаспадарчых культур з мэтай выраўноўвання ўмоў вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці. С. 32-38
Рэзюмэ: У артыкуле прапанавана методыка ацэнкі ступені спрыяльнасці адміністрацыйных раёнаў для сельскагаспадарчай вытворчасці.
Кацярына Хмель, Анатоль Гурыновіч
Методыка разліку сабекошту вады для сельскагаспадарчых арганізацый. С. 39-47
Рэзюмэ: У артыкуле разгледжаны аспекты і асаблівасці працэсу вызначэння сабекошту 1 м3 спажыванай сельскагаспадарчымі арганізацыямі вады. Прааналізаваны адносіны паміж уласнікамі сістэм водазабеспячэння і спецыялізаванымі прадпрыемствамі або арганізацыямі пры выкананні рамонтна-прафілактычных работ для забеспячэння бесперабойнай падачы вады патрабаванай якасці, у дастатковай колькасці, з аптымальнымі выдаткамі.
Аўтарамі распрацаваны 4 альтэрнатыўныя арганізацыйныя мадэлі эксплуатацыі сістэм водазабеспячэння. Прапанавана методыка разліку сабекошту вады для сельскагаспадарчых арганізацый з мэтай стварэння адзінага падыходу да разліку затрат на водазабеспячэнне і пошуку рэзерваў эканоміі, зыходзячы з існуючых у Рэспубліцы Беларусь асаблівасцей арганізацыі эксплуатацыі згаданых сістэм.
З мэтай аптымізацыі выбару найлепшай арганізацыйнай мадэлі эксплуатацыі сістэм водазабеспячэння і мінімізацыі адпаведных затрат распрацавана эканоміка-матэматычная мадэль, якая ўключае ў сябе мэтавую функцыю і сістэму абмежаванняў.
Праблемы галін аграпрамысловага комплексу
Аляксандр Шпак, Лідзія Байгот, Святлана Кандраценка, Андрэй Піліпук, Яраслаў Брэчка, Ганна Башко, Наталля Чаплянская, Аляксандр Шарэнка, Людміла Кузьміч, Людміла Лабанава
Тэндэнцыі і напрамкі развіцця садавінагароднінага подкомплекса Рэспублікі Беларусь. С. 48-60
Рэзюмэ: Прааналізаваны сучасны стан садавінагароднінага падкомплексу Рэспублікі Беларусь. Разгледжаны аспекты вытворчай і знешнегандлёвай дзейнасці яго структур. Выяўлены тэндэнцыі развіцця профільных рынкаў у Беларусі і краінах ЕАЭC. Вызначаны прагнозныя параметры развіцця айчыннага рынку пладоў і ягад.
Замежны вопыт
Павел Мартышаў
Фактары павышэння валацільнасці коштаў на ўкраінскім рынку збожжа. С. 61-68
Рэзюмэ: У артыкуле разгледжана рэтраспектыўная дынаміка цэн на збожжавыя і алейныя культуры ва Украіне. Выяўлены фактары, якія ўплываюць на зніжэнне даходаў сельгасвытворцаў (дынаміка экспарту і высокія крэдытныя стаўкі), прапанаваны метады вырашэння праблем.