№9
ЗМЕСТ
Эканоміка сельскай гаспадаркі
Юры Селюкоў, Віталь Чабатуль
Кіраванне інвестыцыямі ў аграпрамысловым комплексе Беларусі: тэарэтычныя аспекты. С. 2-10
Рэзюмэ: У артыкуле па выніках праведзеных даследаванняў удакладнены і абгрунтаваны паняційны (катэгарыяльны) апарат кіравання інвестыцыямі (інвестыцыйнага менеджменту) як эканамічнай катэгорыі. Апісаны ўзроўні, прынцыпы, мэта, задачы, функцыі, этапы і эканамічная сутнасць кіравання інвестыцыямі.
Пётр Растаргуеў, Ірына Паштовая
Сучасныя аспекты цэнаўтварэння на айчынную сельскагаспадарчую прадукцыю з улікам яе якасці. С. 11-17
Рэзюмэ: У артыкуле праведзены аналіз сістэмы эканамічнага стымулявання якасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь, адлюстраваны тэндэнцыі і дынаміка фарміравання закупачных цэн з улікам яе якасці, недахопы, якія прыводзяць да зніжэння эфектыўнасці сістэмы забеспячэння вытворчасці прадукцыі з высокім узроўнем спажывецкіх і тэхналагічных уласцівасцяў, а таксама канкурэнтаздольнай на ўнутраным і знешнім рынках.
Людміла Вяроха
Метадычныя аспекты ацэнкі рызык у харчовай сферы Рэспублікі Беларусь. С. 18-24
Рэзюмэ: У артыкуле разгледжаны характэрныя для прадуктовых рынкаў Рэспублікі Беларусь асноўныя групы і віды рызык, а таксама прычыны, фактары і ўмовы іх узнікнення. Дадзена ацэнка ўстойлівасці згаданых рынкаў, прыведзены асноўныя метады кіравання бягучымі і перспектыўнымі рызыкамі. Абгрунтавана неабходнасць ўкаранення рызыка-менеджменту ў практыку гаспадарання вытворча-прадпрымальніцкіх структур.
Андрэй Піліпук, Валянціна Дуровіч
Ўстойлівасць развіцця галін харчовай прамысловасці Беларусі. С. 25-29
Праблемы галін аграпрамысловага комплексу
Наталля Трыгуб
Метадалагічныя падыходы да абгрунтавання перспектыўных аптымізацыйных мадэляў павышэння эфектыўнасці вытворчасці малочнай прадукцыі на аснове росту яе канкурэнтаздольнасці. С. 30-35
Рэзюмэ: У артыкуле прадстаўлены аптымізацыйныя мадэлі павышэння эфектыўнасці вытворчасці малочнай прадукцыі на аснове росту яе канкурэнтаздольнасці. Іх прымяненне дазваляе найбольш эфектыўна выкарыстоўваць наяўныя ў перапрацоўчых прадпрыемстваў сыравінныя рэсурсы. Устаноўлена, што выкарыстанне згаданых мадэляў спрыяе павелічэнню рэнтабельнасці прадукцыі і павышэнню яе канкурэнтаздольнасці.
Руслан Шэйка, Алена Яновіч, Вольга Грышанава, Антон Бурнас, Наталля Зайцава
Эфектыўнасць вытворчасці свініны з выкарыстаннем мясных парод свіней розных генатыпаў. С. 36-41
Рэзюмэ: Устаноўлена, што па большасці паказчыкаў мясной прадуктыўнасці лепшымі былі жывёлы спалучэнняў (БКББМ)Д і (БКББМ)Л дацкай і нямецкай селекцый.
Выкарыстанне кнароў высокакаштоўных мясных генатыпаў дацкай, нямецкай, канадскай і нарвежскай селекцый дазволіла павысіць узровень рэнтабельнасці свініны на 16,919,2 п. п. Сукупны эканамічны эфект пры гэтым склаў 3670,1 тыс. руб.
Наталля Маркусенка, Тамара Германовіч
Ацэнка эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці цукровых буракоў у Рэспубліцы Беларусь. С. 42-49
Рэзюмэ: У артыкуле разгледжаны сусветныя трэнды аб'ёмаў вытворчасці цукровых буракоў, прааналізаваны паказчыкі эфектыўнасці яе вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь. Ва ўмовах адсутнасці аб'ектыўных перадумоў росту закупачных цэн на цукровыя буракі ў выніку сусветнай перавытворчасьці цукру і з мэтай захавання прыбытковасці разгляданай культуры прапанаваныя напрамкі зніжэння яе сабекошту.
Леанід Сцяпук, Эдуард Дыба, Аляксандр Ленскі
Ацэнка эканамічнай эфектыўнасці машыны МПВУ-16 для унутрыглебавага ўнясення вадкага гною. С. 50-55
Рэзюмэ: У артыкуле прадстаўлены вынікі параўнальнай эканамічнай ацэнкі эфектыўнасці прымянення розных спосабаў ўнясення вадкага гною. У ходзе правядзення разлікаў устаноўлена, што выкарыстанне сучаснай машыны МПВУ-16, адначасова выконваючай комплекс работ, забяспечвае гадавы эканамічны эфект у памеры 155558,8 тыс. руб. Тэрмін акупнасці поўных капітальных укладанняў складае 2,38 года, а велічыня лімітнай цаны разгляданай машыны перавышае балансавую ў 1,8 разы (598750,2 тыс. руб. супраць 336143 тыс. руб.). Атрыманыя дадзеныя сведчаць аб эканамічнай абгрунтаванасці выкарыстання машыны МПВУ-16 і мэтазгоднасці прымянення перспектыўнай тэхналогіі ўнясення вадкага гною.
Замежны вопыт
Руслан Лаўроў
Выкарыстанне аграрнымі прадпрыемствамі Украіны банкаўскіх інструментаў пры ажыццяўленні фінансавых разлікаў. С. 56-60
Рэзюмэ: У артыкуле падрабязна асветлены перадумовы і прынцыпы ажыццяўлення міжнародных гандлёвых разлікаў. Даследавана спецыфіка працэсу прымянення банкаўскіх гарантый і акрэдытываў пры абслугоўванні суб'ектаў аграрнай сферы. Раскрыта сутнасць паняццяў банкаўская гарантыя і рэзервовы акрэдытыў, апісаны асноўныя разнавіднасці гэтых інструментаў і асаблівасці іх выкарыстання з мэтай дадатковага забеспячэння выканання абавязацельстваў па знешнеэканамічных кантрактах. Праведзены маніторынг існуючых на фінансавым рынку пагроз. Пацверджана мэтазгоднасць ўкаранення банкаўскіх гарантый і акрэдытываў ў эканамічную практыку структур АПК. Прапанаваны метады рашэння пастаўленых задач.
Развіццё сельскай інфраструктуры
Барыс Паньшын, Наталля Пашкевіч, Акіл Аль Халідзі
Падыходы і прынцыпы фарміравання арганізацыйна-эканамічнага механізму для ўстойлівага развіцця аграэкатурызму ў Беларусі. С. 61-69
Рэзюмэ: У артыкуле разгледжаны актуальныя напрамкі фармавання турыстычных кластараў у Беларусі, а таксама перспектывы стварэння арганізацыйна-эканамічнага механізму рэгіянальнага кіравання, якія забяспечваюць ўзаемадзеянне кластараў у мэтах павышэння эфектыўнасці іх дзейнасці і ўстойлівага развіцця аграрных рэгіёнаў краіны.
Даведачная інфармацыя
Новыя паступленні ў фонд Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ім. І. С. Лупіновіча. (І. Фаміна). С. 70-72