№8
АГРАРНАЯ ЭКАНОМІКА, № 8, 2016
ЗМЕСТ
Эканоміка сельскай гаспадаркі
Фадзей Субач
Канцэптуальныя падыходы па фарміраванні кластэрнай інстытуцыйнай прасторы харчовай сістэмы ЕАЭС на інавацыйнай аснове. С. 2-17
Сяргей Асновін, Віктар Асновін, Ларыса Асновіна, Наталля Мальцэвіч
Асаблівасці рэгулявання якасці і бяспекі прадукцыі сельскай гаспадаркі. С. 18-25
Рэзюмэ: Пры рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі, асабліва на знешнім рынку, яе вытворцы павінны ўлічваць патрабаванні краін-імпарцёраў. Калі дадзеная прадукцыя пастаўляецца за мяжу, то для прывядзення яе ў адпаведнасць з мясцовымі нарматыўнымі дакументамі ў тэхналогію вытворчасці ўносяцца змены.
Харчовыя прадукты могуць быць шкоднымі для здароўя з-за сваіх хімічных, біялагічных (мікрабіялагічных) і фізічных характарыстык. Забеспячэнню высокага попыту на гэтыя тавары садзейнічае выкарыстанне сістэмы кіравання якасцю і бяспекай, якая адпавядае прынцыпам НАССР.
У артыкуле акрэслены асноўныя напрамкі ўкаранення сістэмы НАССР, якая забяспечвае высокую эфектыўнасць кіравання вытворчым працэсам, а таксама эканомію матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў.
Ірына Казакевіч, Віталь Чабатуль
Актывізацыя інвестыцыйнай дзейнасці падатковымі метадамі. С. 26-33
Рэзюмэ: На аснове аналізу структуры крыніц фінансавання інвестыцый у асноўны капітал сельскай гаспадаркі Беларусі ў кантэксце фінансавага становішча аграрных таваравытворцаў і прымянення алгарытму параўнальнай ацэнкі падатковых механізмаў для уніфікацыі падатковага заканадаўства прымяняльна да Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі распрацаваны прапановы па ўдасканаленні падаткаабкладання і паляпшэнні структуры інвестыцый у айчыннай сельскай гаспадарцы.
Аляксандр Шпак, Наталля Кірэенка, Людміла Вяроха, Святлана Міцкевіч, Уладзімір Талайка
Практычныя аспекты прымянення маркетынгавага аналізу пры даследаванні рынку (на прыкладзе снэкавай прадукцыі). С. 34-49
Рэзюмэ: У артыкуле прадстаўлены вынікі маркетынгавага даследавання стану і тэндэнцый развіцця рынку снэкавай прадукцыі Рэспублікі Беларусь. Разгледжаны асаблівасці канкурэнтнага асяроддзя, праведзены аналіз знешняга гандлю экструзійнымі снэкамі і абаранкавымі вырабамі, дадзена ацэнка функцыянавання рынку Расійскай Федэрацыі як асноўнага сегмента экспарту беларускай прадукцыі, вывучаны спажыўцы снэкаў, іх структура і перавагі. Распрацаваны прагноз развіцця рынку снэкавай прадукцыі Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гг.
Праблемы галін аграпрамысловага комплексу
Алеся Старчанкава
Вытворча-збытавая дзейнасць ААТ Бабуліна крынка. С. 50-55
Рэзюмэ: Адной з найважнейшых і складаных задач кіраўнічых структур з'яўляецца прыняцце рашэнняў у сферы збыту, якія спрыяюць арганізацыі больш рацыянальнага руху тавараў. Ва ўмовах рыначных адносін вынікі работы і перспектывы любога таваравытворцы вызначаюцца ўзроўнем арганізацыі вытворчасці і збыту прадукцыі. Першаснай з'яўляецца збытавая дзейнасць, другаснай вытворчая.
Вольга Гарчакова
Эфектыўны метад павышэння захаванасці пагалоўя і ўзнаўленчых якасцей бацькоўскага статка яечных курэй. С. 56-59
Рэзюмэ: У артыкуле прыведзены вынікі даследавання, прысвечанага ўплыву дэбікіравання на захаванасць пагалоўя і ўзнаўленчыя якасці пеўняў і курэй-нясушак, якія сумесна ўтрымліваюцца. Даказана эфектыўнасць прымянення гэтага метаду, які дазволіў атрымаць на 549,1 тыс. руб. больш дадатковага прыбытку ад рэалізацыі рамонтнага маладняку. У разліку на адну галаву бацькоўскага статка птушкі дадатковы даход склаў 27,1 USD у коштах па стане на 01.03. 2016.
Да 75-годдзя Л. М. Давыдзенка. С. 60