№7
АГРАРНАЯ ЭКАНОМІКА, № 7, 2017
ЗМЕСТ
Эканоміка сельскай гаспадаркі
Уладзімір Гусакоў, Аляксандр Шпак, Наталля Кірэенка, Мікалай Бычкоў, Ірына Казакевіч, Лідзія Байгот, Вольга Пашкевіч, Яраслаў Брэчка, Аляксандр Гарбатоўскі
Тэндэнцыі і напрамкі развіцця АПК Рэспублікі Беларусь. С. 2-16
Рэзюмэ: У артыкуле вывучаны тэндэнцыі і напрамкі развіцця аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь. Вызначаны праблемы ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі, фінансавай і кадравай палітыцы сельскагаспадарчых арганізацый. Дадзена ацэнка эфектыўнасці мер дзяржаўнай падтрымкі аграрнай галіны і структурных пераўтварэнняў у АПК. Абгрунтаваны неабходныя меры для павышэння эфектыўнасці знешняга гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй і харчаваннем Беларусі.
Віталь Чабатуль, Іна Траццякова, Ганна Башко, Дзмітрый Шпак
Праблемы і перспектывы інавацыйнага развіцця аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь. С. 17-25
Рэзюмэ: Дадзена паняцце інавацый у АПК, абазначаны асноўныя праблемы інавацыйнага развіцця аграпрамысловай вытворчасці Беларусі на сучасным этапе, паказаны важнейшыя шляхі іх вырашэння. Прыведзены асноўныя перспектыўныя напрамкі інавацыйнага развіцця беларускага аграпрамысловага комплексу, арганізацыйна-кіраўнічыя і эканамічныя метады іх дасягнення, шляхі ўдасканалення інвестыцыйнага забеспячэння інавацый.
Надзея Анціпенка, Дзмітрый Бусыгін
Методыка інтэгральных аналітычных ацэнак фінансавай устойлівасці сельскагаспадарчых арганізацый. С. 26-31
Рэзюмэ: У артыкуле разгледжана праблема неплацежаздольнасці і стратнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Для яе вырашэння неабходна ўкараненне ўлікова-аналітычнага забеспячэння праграмы фінансавага аздараўлення гаспадарак. Прапанаваны комплексны паказчык, які дазваляе ва ўмовах рэалізацыі згаданай праграмы характарызаваць эфектыўнасць выкарыстання наяўных у сельгасарганізацыі сродкаў.
Уладзімір Мішчанка, Людміла Мішчанка
Развіццё ўзаемаадносін нарыхтоўчых арганізацый спажывецкай кааперацыі з вытворцамі сельскагаспадарчай прадукцыі. С. 32-37
Рэзюмэ: У артыкуле даследаваны структурныя зрухі ў вытворчасці валавых і таварных рэсурсаў (бульбы, агародніны, пладоў, мяса), якія адбыліся за апошнія гады, а таксама іх уплыў на аб'ёмы закупак сельскагаспадарчай прадукцыі арганізацыямі спажывецкай кааперацыі.
Прапанаваны арганізацыйна-эканамічныя меры, накіраваныя на далейшае развіццё і ўдасканаленне ўзаемаадносін з індывідуальнымі вытворцамі сельгаспрадукцыі, якія садзейнічаюць павышэнню эфектыўнасці яе выпуску і павелічэнню аб'ёмаў закупак арганізацыямі спажывецкай кааперацыі.
Праблемы галін аграпрамысловага комплексу
Галіна Пірагоўская, Віктар Сарока
Эканамічная эфектыўнасць прымянення вапнавых меліярантаў на дэградаваных тарфяных глебах. С. 38-46
Рэзюмэ: У артыкуле разглядаецца агранамічная і эканамічная эфектыўнасць вапнавых меліярантаў (даламітавая мука, дэфекат, фосфагіпс) у дзеянні і паслядзеянні. Паказаны ўплыў вапнавых меліярантаў (2011-2016 гг.) на прадуктыўнасць севазваротаў, штогадовыя вытворчыя выдаткі, паказчыкі чыстага даходу і рэнтабельнасці пры апрацоўцы сельскагаспадарчых культур на дэградаваных тарфяных глебах.
Замежны вопыт
Вольга Сцешыц
Дзяржаўнае рэгуляванне станаўлення і развіцця арганічнай сельскай гаспадаркі (замежны вопыт). С. 47-57
Рэзюмэ: У артыкуле раскрыта сутнасць рынку прадукцыі арганічнай сельскай гаспадаркі, сфармуляваны стратэгічныя перавагі яе развіцця, прыведзены кароткі аналіз стану базавых паказчыкаў сусветнага рынку арганічнай прадукцыі. Абгрунтавана неабходнасць заканадаўчага забеспячэння дадзенага сельскагаспадарчага напрамку, дзяржаўнага ўдзелу ў працэсах фарміравання і развіцця рынку арганічнай аграхарчовай прадукцыі.
Эканамічная публіцыстыка
Леанід Сцяпук
Аб'ядноўваючы намаганні профільных інстытутаў, аграрная навука можа павысіць сваю выніковасць. С. 58-63
Даведачная інфармацыя
Новыя паступленні ў фонд Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ім. І. С. Лупіновіча. (І. Фаміна). С. 64-68