Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

№7

ЗМЕСТ

 

Эканоміка сельскай гаспадаркі

 

Пётр Растаргуеў

Тэндэнцыі фарміравання якасці асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў Беларусі. С. 2-10

Рэзюмэ: Эфектыўнасць функцыянавання сучаснага механізму кіравання якасцю прадукцыі АПК шмат у чым адбіваецца на паказчыках яе якасці. У артыкуле прадстаўлены і прааналізаваны асноўныя тэндэнцыі фарміравання спажывецкіх і тэхналагічных уласцівасцяў сельскагаспадарчай прадукцыі.

 

Сяргей Матох

Інавацыйнае развіццё аграрнай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь. С. 11-15

Рэзюмэ: У артыкуле даследаваны сутнасць і значэнне інавацый, разгледжана іх класіфікацыя, узровень інавацыйнага развіцця, ролю дзяржавы, праблемы ўкаранення, а таксама дадзена ацэнка ўплыву інавацый на гаспадарчую дзейнасць, вызначаны шляхі павышэння інавацыйнай актыўнасці.

 

Наталля Пархоменка, Лілія Шчукіна

Методыка ацэнкі устойлівасці сельскай гаспадаркі рэгіёну. С. 16-22

Рэзюмэ: У артыкуле разгледжана методыка ацэнкі устойлівасці сельскай гаспадаркі рэгіёну. Прапанавана паслядоўнасць разлікаў па вызначэнні комплекснага паказчыка ўстойлівасці ў разрэзе эканамічнага, сацыяльнага і экалагічнага яе тыпаў. На аснове апрабацыі выяўлены асноўныя тэндэнцыі і заканамернасці ў сферы дасягнення ўстойлівасці, сфармуляваны перспектыўныя напрамкі развіцця галіны.

 

Кацярына Волкава

Метадалагічныя падыходы да ацэнкі эканамічнага патэнцыялу арганізацый. С. 23-28

Рэзюмэ: У артыкуле разгледжаны метадалагічныя падыходы да ацэнкі эканамічнага патэнцыялу арганізацый з улікам спецыфікі іх функцыянавання і развіцця на сучасным этапе. Абгрунтавана ацэнка структурных элементаў эканамічнага патэнцыялу арганізацый на аснове прымянення інтэгральнага паказчыка, што дазваляе прымаць аптымальныя кіраўніцкія рашэнні зыходзячы з патрабаванняў рынку.

 

Праблемы галін аграпрамысловага комплексу

 

Анатоль Разін, Святлана Макрак

Некаторыя аспекты развіцця галіны агародніцтва на сучасным этапе. С. 29-37

Рэзюмэ: У артыкуле даследаваны тэндэнцыі развіцця галіны агародніцтва ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь, праведзены сістэмны і комплексны аналіз матэрыяльна-грашовых выдаткаў пры вытворчасці агародніны адкрытага і абароненага грунта, выяўлены напрамкі павышэння канкурэнтаздольнасці разглядаемай галіны.

 

Сяргей Асновін, Марыя Назарава, Віктар Асновін

Умовы атрымання якасных сіласаваных кармоў у гарызантальных сховішчах. С. 38-43

Рэзюмэ: Умовы атрымання якаснага сіласу наступныя: падбор раслін для прыгатавання сіласу з неабходным утрыманнем цукру, тэмпература сіласуемай масы не больш за 35 аС, вільготнасць масы не больш за 75%, ізаляцыі масы ад доступу паветра.

 

 

Замежны вопыт

 

Віктар Сушко

Развіццё маркетынгавых стратэгій мясных транснацыянальных карпарацый. С. 44-57

Рэзюмэ: У працы праведзена даследаванне маркетынгавых стратэгій найбуйнейшых у свеце транснацыянальных карпарацый, якія спецыялізуюцца на вытворчасці і рэалізацыі мясной прадукцыі. Асноўная ўвага нададзена аналізу таварнай і збытавай стратэгій, карпаратыўнаму кіраванню, зліццю і паглынанню кампаній. Вынікі даследаванняў адлюстроўваюць тое, што ключавыя пазіцыі на сусветным рынку мясной прадукцыі займаюць карпарацыі з Бразіліі, ЗША, Заходняй Еўропы. Праведзены дэталёвы аналіз дынамікі аб'ёмаў і структуры продажаў, а таксама арганізацыі кіравання карпарацыямі. Вызначаны асноўныя фактары, якія садзейнічаюць фарміраванню высокай канкурэнтаздольнасці мясных транснацыянальных карпарацый.

 

Таццяна Запрудская

Арганізацыйна-прававы механізм арэнды зямель у краінах блізкага замежжа. С. 58-63

Рэзюмэ: У артыкуле праведзены аналіз арэнды зямель у Расійскай Федэрацыі, Казахстане і Украіне, выяўлены яе асаблівасці, уласцівыя дадзеным краінам, прадстаўлены асноўныя прынцыпы вызначэння арэнднай платы і змены яе памераў за некалькі апошніх гадоў.

 

 

Развіццё сельскай інфраструктуры

 

Акіл Аль Халідзі

Агратурызм як інструмент развіцця прадпрымальніцтва ў сельскай мясцовасці. С. 64-70

Рэзюмэ: У артыкуле прапанаваны падыход да стварэння вытворча-збытавых ланцугоў для павелічэння шматлікіх эфектаў турыстычных напрамкаў і развіцця сельскіх тэрыторый на сучасным этапе развіцця турызму.

 

Даведачная інфармацыя

 

Новыя паступленні ў фонд Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ім. І. С. Лупіновіча. (І. Фаміна). С. 71-72