Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

№5

АГРАРНАЯ ЭКАНОМІКА, № 5, 2017

 

ЗМЕСТ

 

Эканоміка сельскай гаспадаркі

 

Фадзей Субач

Канкурэнтаздольнасць кластарнай харчовай сістэмы. С. 2-15

 

Міхаіл Жудро

Гібрыдны аграменеджмент арганізацый АПК ва ўмовах эканомікі 4.0. С. 16-23

Рэзюмэ: У артыкуле разгледжана практыка аграрнага смарт-бізнесу, якая прадугледжвае дамінаванне разумных агратэхналогій і стварае патрэбнасць у перманентнай сістэмна-сітуацыйнай карэкцыі кіраўніцкіх рашэнняў, якая ажыццяўляецца менеджэрамі і спецыялістамі прадпрыемстваў АПК, што праводзіцца на аснове ідэнтыфікацыі і колькаснай ацэнкі мноства варыянтаў узаемадзеяння зменных фактараў. Даказана, што належнае выкананне згаданых карэкцый патрабуе пераўтварэння традыцыйнага ручнога ўздзеяння на аграбізнес у інфармацыйна-камунікацыйнае.

Аўтарам апісаны метадалогія і інструменты разумнага і традыцыйнага менеджменту ў сучаснай аграрнай эканоміцы 4.0.

 

Сяргей Асновін, Віктар Асновін, Ларыса Асновіна, Наталля Мальцэвіч

Маніторынг працэсаў сістэмы менеджменту якасці арганізацыі. С. 24-30

Рэзюмэ: Маніторынг працэсаў сістэмы менеджменту якасці забяспечвае выпуск прадукцыі, якая задавальняе запытам спажыўцоў. Каб падтрымліваць дадзеную сістэму ў працоўным стане, неабходна ўвесь час паляпшаць яе выніковасць.

Маніторынг працэсаў згаданай сістэмы дае магчымасць праводзіць больш дакладную ацэнку існуючай эканамічнай абстаноўкі, адсочваць і прагназаваць дынаміку і тэндэнцыі фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства.

У сувязі з гэтым неабходна:

вызначыць звязаныя з маніторынгам аперацыі, іх паслядоўнасць і парадак узаемадзеяння,

усталяваць крытэры і выкарыстоўваць метады, якія забяспечваюць дзейснае кіраванне працэсамі,

забяспечыць наяўнасць інфармацыі і рэсурсаў, неабходных для таго, каб падтрымліваць адпаведныя працэсы,

праводзіць маніторынг, вымярэнне, аналіз працэсаў у тых выпадках, калі гэта магчыма,

прымаць неабходныя меры для дасягнення запланаваных вынікаў і пастаяннага іх паляпшэння.

Маніторынг працэсаў сістэмы менеджменту якасці дазваляе:

палепшыць якасць аналізу і прагнозу працэсаў на галіновым і мясцовым узроўнях,

своечасова рэагаваць на ўзнікаючыя неадпаведнасці,

прапаноўваць органам дзяржаўнага кіравання найбольш аргументаваныя варыянты вырашэння ўзнікаючых сацыяльна-эканамічных праблем.

 

Наталля Трыгуб

Параўнальная ацэнка канкурэнтаздольнасці прадукцыі малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. С. 31-38

Рэзюмэ: У артыкуле праведзена параўнальная ацэнка канкурэнтаздольнасці прадукцыі малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці. Выяўлены тэндэнцыі змянення ўзроўню канкурэнтаздольнасці розных таварных груп. У выніку праведзеных даследаванняў разлічаны ўзровень рэальнай канкурэнтаздольнасці сыра, масла і малака, а таксама вызначаны рэзервы павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі.

 

Праблемы галін аграпрамысловага комплексу

 

Мікалай Салаўцоў, Анатоль Лапатнюк, Пётр Ціва

Уплыў прыродна-эканамічных фактараў на вытворчасць нітратабяспечнай прадукцыі раслінаводства. С. 39-46

Рэзюмэ: У артыкуле даецца ацэнка ўплыву прыродна-эканамічных фактараў на вытворчасць нітратабяспечнай прадукцыі раслінаводства на падставе вынікаў уласных даследаванняў і абагульнення літаратурных дадзеных. Выяўлена, што назапашванне нітратных злучэнняў у раслінах значна вагаецца ў залежнасці ад глебавага генезісу, умоў надвор'я і з-за дысбалансу элементаў харчавання. Абгрунтоўваюцца магчымасці па зніжэнні канцэнтрацыі нітратаў у раслінах на падставе збалансаванага забеспячэння не толькі па макра-, але і па мікраэлементах.

 

Аляксандр Галавач

Тэарэтычныя аспекты і напрамкі інтэнсіфікацыі вырошчвання азімага і яравога рапсу. С. 47-55

 

Замежны вопыт

 

Вольга Пашкевіч

Сельская гаспадарка краін Паўночнай Еўропы: рэсурсы, занятасць, рэгуляванне. С. 56-63

Рэзюмэ: У артыкуле выкладзены асноўныя аспекты развіцця сельскай гаспадаркі ў краінах Паўночнай Еўропы, выяўлены фактары, якія вызначаюць яго эфектыўнае функцыянаванне, вызначаны асаблівасці дзяржаўнага рэгулявання галіны.

 

Даведачная інфармацыя

 

Новыя паступленні ў фонд Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ім. І. С. Лупіновіча. (І. Фаміна). С. 64-68