№3
АГРАРНАЯ ЭКАНОМІКА, № 3, 2015
ЗМЕСТ
Эканоміка сельскай гаспадаркі
Уладзімір Гусакоў, Аляксандр Шпак, Зінаіда Ільіна, Наталля Кірэенка, Лідзія Байгот, Ірына Казакевіч, Пётр Растаргуеў, Ірына Паштовая, Людміла Лабанава
Беларусь і Расія: праблемы і перспектывы развіцця інтэграцыйных працэсаў у сферы аграпрамысловага комплексу. С. 2-18
Рэзюмэ: Вывучаны праблемы і перспектывы развіцця інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы ў сферы аграпрамысловага комплексу. Выяўлены асаблівасці забеспячэння нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Абгрунтаваны напрамкі дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі ў Беларусі і Расіі, якія ўлічваюць патрабаванні Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Вызначаны перспектывы развіцця знешняга гандлю сельскагаспадарчай сыравінай і харчаваннем Саюзнай дзяржавы. Разгледжаны пытанні павышэння якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчых галін.
Мікалай Бычкоў
Новае ў развіцці холдынгавых кампаній. С. 19-27
Рэзюмэ: Раскрываюцца новыя рэгулятары функцыянавання холдынгавых кампаній у сферах маёмасных адносін, фінансаў, падаткаабкладання, абарачэння акцый, матэрыяльнага стымулявання менеджменту кампаній.
Іван Вараб'ёў, Алена Сідарава
Фарміраванне эфектыўнага эканамічнага асяроддзя развіцця рознаўзроўневых суб'ектаў гаспадарання. С. 28-31
Рэзюмэ: У артыкуле ўзнімаецца актуальнае пытанне фарміравання эфектыўнага эканамічнага асяроддзя развіцця рознаўзроўневых суб'ектаў гаспадарання.
Міхаіл Антоненка, Вольга Пашкевіч, Вікторыя Лёўкіна
Занятасць працоўных рэсурсаў у сельскай гаспадарцы: тэндэнцыі, праблемы, рашэнні. С. 32-42
Рэзюмэ: У артыкуле прыведзены вынікі вывучэння паняцця і сутнасці занятасці як сацыяльна-эканамічнай катэгорыі і аб'екта эканамічных даследаванняў, аналізу працэсаў дзяржаўнага рэгулявання працы і занятасці ў сельскай гаспадарцы.
Людміла Кузьміч
Ацэнка эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці на рынку цукру Беларусі. С. 43-48
Рэзюмэ: Прадстаўлены вынікі ацэнкі экспартных і імпартных патокаў на рынку цукру Беларусі па комплексе паказчыкаў, вызначана месца краіны на сусветным рынку цукру, з выкарыстаннем у якасці крытэрыю ступені дыверсіфікацыі знешнеэканамічнай дзейнасці выяўлены перыяды фарміравання айчыннага рынку цукру.
Праблемы галін аграпрамысловага комплексу
Сяргей Касьяненка
Стан і перспектывы развіцця птушкагадоўлі ў Рэспубліцы Беларусь. С. 49-54
Рэзюмэ: Ацэнены стан і перспектывы развіцця птушкагадоўчай галіны Рэспублікі Беларусь. Прааналізаваны вынікі работы лепшых прадпрыемстваў па вытворчасці яек і мяса птушкі, а таксама паказчыкі прадукцыйнасці племянной птушкі айчыннай селекцыі.
Замежны вопыт
Дзмітрый Шпак
Замежны вопыт нарматыўна-прававога рэгулявання інвестыцыйнай дзейнасці ў аграпрамысловым комплексе. С. 55-62
Рэзюмэ: Прааналізаваны і абагульнены вопыт рэгулявання, у тым ліку заканадаўчай, інвестыцыйнай дзейнасці ў дзяржавах Заходняй Еўропы, ЗША, Рэспубліцы Карэя, а таксама Расійскай Федэрацыі.
Развіццё сельскай інфраструктуры
Кірыл Собаль
Валарызацыя сельскага турызму ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна. С. 63-70
Рэзюмэ: У артыкуле праведзена дыферэнцыяцыя паняццяў асноўных відаў турызму, дадзена аўтарскае вызначэнне сельскага турызму. Выяўлены змест эфектаў ад развіцця сельскага турызму ў залежнасці ад іх віду і ўзроўню вызначэння. Раскрыты функцыі сельскага турызму ў розных краінавых мадэлях. Вызначаны фактары канкурэнтаздольнасці аграэкатурысцкай прапановы рэгіёну.
Даведачная інфармацыя
Новыя паступленні ў фонд Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ім. І. С. Лупіновіча. (І. Фаміна). С. 71-72