Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

№2

ЗМЕСТ

 

Эканоміка сельскай гаспадаркі

 

Наталля Кірэенка, Ірына Нікіціна, Людміла Вяроха, Аляксей Барташ

Развіццё рэгіянальных прадуктовых рынкаў Беларусі ў кантэксце удасканалення збытавай сістэмы. С. 2-17

Рэзюмэ: У артыкуле прадстаўлена ацэнка ўзроўню арганізацыі збытавай сістэмы ў аграхарчовай сферы Рэспублікі Беларусь. Разгледжаны праблемы рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. Выяўлены напрамкі удасканалення збытавай дзейнасці. Вызначаны тэндэнцыі развіцця рэгіянальных прадуктовых рынкаў.

 

Зінаіда Ільіна, Святлана Кандраценка

Фарміраванне сістэмы інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці на нацыянальным рынку харчавання. С. 18-28

Рэзюмэ: Прадстаўлены вынікі распрацоўкі аўтаматызаванай сістэмы інфармацыйнага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці на нацыянальным рынку сельскагаспадарчай сыравіны і прадуктаў харчавання, уключаючы мэту, задачы стварэння, арганізацыйную мадэль з вызначэннем функцый суб'ектаў, алгарытм выканання маніторынгу ўстойлівасці, структуру і напрамкі развіцця базы дадзеных навукова-тэхнічнай інфармацыі. Асаблівая ўвага надаецца метадычнаму забеспячэнню маніторынгу ўстойлівасці нацыянальнай і мясцовых харчовых сістэм з выкарыстаннем адаптаваных да сацыяльна-эканамічных умоў рэгіёнаў рэспублікі методык. Зыходныя паказчыкі прапануецца ўводзіць з дапамогай спецыяльных формаў з аўтаматызаваных аддаленых працоўных месцаў карэспандэнтамі па зборы дадзеных у рэгіёнах.

У ходзе даследавання створана база дадзеных прынцыпова новай навукова-тэхнічнай інфармацыі, якая ўключае вынікі маніторынгу ўстойлівасці харчовага рынку, метадычныя распрацоўкі па забеспячэнню інавацыйнага развіцця суб'ектаў, аналітычную інфармацыю аб змене кан'юнктуры сусветных рынкаў і іх уплыў на харчовую незалежнасць рэспублікі. Актуальная інфармацыя можа прадастаўляцца органам дзяржаўнага кіравання і фізічным асобам, з дапамогай аддаленага сеткавага доступу.

 

Фадзей Субач, Сяргей Пазняк

Павышэнне рыначнага кошту, інвестыцыйнай прывабнасці і канкурэнтаздольнасці прадпрыемства ў выніку ўстойлівага ўзаемадзеяння яго інстытуцыйных палёў. С. 29-41

 

 

Праблемы галін аграпрамысловага комплексу

 

Андрэй Піліпук. Людміла Лапатнюк

Аналіз эфектыўнасці выкарыстання тэхналагічнага абсталявання льноперапрацоўчымі прадпрыемствамі Беларусі з улікам якасці перапрацоўваемай ільнотрасты, загрузкі вытворчых магутнасцяў, нарматыўных параметраў выхаду доўгага льновалакна, павышэння эфектыўнасці выкарыстання працоўных рэсурсаў. С. 42-47

Рэзюмэ: У артыкуле праведзены дэталёвы аналіз эфектыўнасці выкарыстання тэхналагічнага абсталявання льноперапрацоўчымі прадпрыемствамі Беларусі. Ацэнена якасць перапрацоўванай трасты, ступень загружанасці вытворчых магутнасцей, адпаведнасць аб'ёмаў выхаду доўгага льновалакна нарматывам, а таксама эфектыўнасць выкарыстання працоўных рэсурсаў. Выяўлены значныя рэзервы павышэння як аб'ёмаў перапрацоўкі льновалакна, так і яго якасці.

Зарубежный опыт

 

Віктар Сушко

Даследаванне развіцця маркетынгавых стратэгій малочных транснацыянальных карпарацый. С. 48-62

Рэзюмэ: У артыкуле разгледжаны метады дзейнасці найбуйнейшых транснацыянальных карпарацый, якія займаюцца вытворчасцю малочнай прадукцыі. Даследаваны іх арганізацыйныя, збытавыя, гандлёвыя, маркетынгавыя, лагістычныя, кіраўніцкія, навукова-даследчыя стратэгіі. Устаноўлена, што малочнымі ТНК ажыццяўляюцца агрэсіўныя стратэгіі развіцця, якія прадугледжваюць выкарыстанне ўласных навуковых распрацовак для інавацыйнага развіцця, ажыццяўленне зліцця і паглынання, стварэнне новых вытворчасцяў на рынках Кітая, Бразіліі, Мексікі, краін СНД і АСЕАН, а таксама дзяржаў Афрыкі якія хутка развіваюцца.

Пры дасягненні малочнымі ТНК пэўнага ўзроўню развіцця дадзеныя структуры пераходзяць ад дыверсіфікацыі да канцэнтрацыі на 3-х5-ці важнейшых напрамках бізнесу. Гэта дазваляе ім захоўваць і пашыраць свае долі на рынках.

Стварэнне Беларускай глабальнай харчовай кампаніі можа ўзмацніць пазіцыі айчынных вытворцаў прадуктаў харчавання і павысіць эфектыўнасць іх дзейнасці на міжнародных харчовых рынках.

 

Вольга Козак, Іна Бежанар

Сучасныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця галіны авечкагадоўлі ва Украіне. С. 63-72

Рэзюмэ: У артыкуле разгледжаны асноўныя тэндэнцыі функцыянавання галіны авечкагадоўлі, у прыватнасці, дынаміка пагалоўя, вытворчасць асноўных відаў прадукцыі, рэалізацыя. Абгрунтаваныя ключавыя напрамкі развіцця галіны.