№12
АГРАРНАЯ ЭКАНОМІКА, № 12, 2016
ЗМЕСТ
Віншаванне чытачоў з Новым 2017 годам (У. Гусакоў). С. 2
Эканоміка сельскай гаспадаркі
Андрэй Піліпук, Ягор Гусакоў, Фадзей Субач
Інстытуцыйныя кластарныя платформы харчовай сістэмы Еўразійскага эканамічнага саюза. С. 3-15
Рэзюмэ: У канцэпцыі міжнароднага навуковага цэнтра кластарнай арганізацыі АПК трохкампанентная істытуцыйная мадэль інавацыйнага росту можа быць рэалізавана праз трайную спіраль, якая прадугледжвае ўстойлівае інавацыйнае развіццё Беларусі, якое забяспечваецца інтэграцыяй трох кампанентаў мадэлі ў інстытуцыйны ланцужок дзяржаўнавукабізнес. Пры гэтым мікраэканамічны кампанент канцэптуальнай мадэлі рэалізуецца праз бізнэс, макраэканамічны ў сукупнасці з адміністрацыйным рэсурсам з дапамогай дзяржавы, а чалавечы капітал праз навуку.
Анатоль Такун, Андрэй Яфрэмаў
Эмпірычны падыход да вызначэння планавых паказчыкаў у АПК на аснове аналізу абалонкі дадзеных. С. 16-20
Рэзюмэ: Адной з важных задач, якія стаяць перад АПК Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца павышэнне якасці працэсу планавання, у прыватнасці распрацоўка для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў навукова абгрунтаваных нарматываў і планавых заданняў. У артыкуле выкладзены новы падыход да атрымання аб'ектыўных значэнняў апошніх. Разгледжаны перавагі дадзенага падыходу ў параўнанні з традыцыйным. Прыведзены прыклад выкарыстання метаду аналізу абалонкі даных пры ўстанаўленні планавых нарматываў для аграпрамысловых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.
Пётр Растаргуеў
Канцэптуальныя падыходы да ўдасканалення кіравання якасцю прадукцыі АПК Беларусі ў кантэксце забеспячэння харчовай бяспекі. С. 21-28
Рэзюмэ: Адным з прыярытэтных напрамкаў вырашэння задач, звязаных з забеспячэннем харчовай бяспекі Беларусі, з'яўляецца рэалізацыя комплексу мер па павышэнні якасці і бяспекі прадукцыі АПК. У артыкуле раскрыты асноўныя праблемы, мэты, задачы і рызыкі ў галіне рэгулявання якасці прадукцыі АПК у кантэксце забеспячэння харчовай бяспекі краіны (у тым ліку з улікам яе членства ў ЕАЭС), прапанаваны мэтавыя крытэрыі, якія дазваляюць ацаніць якасць і бяспеку харчовых тавараў.
Юлія Рыбалка
Харчовы рытэйл і яго роля ў павышэнні эфектыўнасці інтэграцыйных структур. С. 29-34
Рэзюмэ: У артыкуле прадстаўлены розныя падыходы да вызначэння і класіфікацыі сеткавых гандлёвых структур. Вызначаны найбольш перспектыўныя фарматы харчовых гандлёвых сетак. Устаноўлены фактары, якія стымулююць і стрымліваюць іх развіццё.
Аляксандр Шпак, Наталля Кірэенка, Людміла Вяроха, Святлана Міцкевіч, Уладзімір Талайка
Вывучэнне спажыўцоў снэкавай прадукцыі на падставе маркетынгавага падыходу. С. 35-42
Рэзюмэ: У артыкуле прадстаўлены вынікі маркетынгавага даследавання спажыўцоў снэкавай прадукцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан. Выяўлены фактары, якія ўплываюць на пакупніцкія паводзіны спажыўцоў снэкаў. Прааналізаваны асноўныя каналы рэалізацыі снэкавай прадукцыі.
Таццяна Запрудская, Віталь Гердзій
Важнейшыя перыяды станаўлення і фарміравання землекарыстанняў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак у Рэспубліцы Беларусь. С. 43-52
Рэзюмэ: У артыкуле праведзены аналіз станаўлення і развіцця землекарыстанняў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, выдзелены 4 асноўныя этапы іх фарміравання, прадстаўлены далейшыя шляхі ўдасканалення дадзенай формы гаспадарання.
Даведачная інфармацыя
Новыя паступленні ў фонд Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ім. І. С. Лупіновіча. (І. Фаміна). С. 53-54
Матэрыялы, апублікаваныя ў часопісе Аграрная эканоміка ў 2016 годзе. С. 55-60