№11
АГРАРНАЯ ЭКАНОМІКА, № 11, 2017
ЗМЕСТ
Эканоміка сельскай гаспадаркі
Фадзей Субач
Хмарныя тэхналогіі ў арэале кластараўтваральных платформ. С. 219
Юлія Рыбалка, Міхаіл Запольскі
Перспектыўная арганізацыйна-эканамічная мадэль кластэрнага развіцця птушкагадоўчай галіны. С. 2029
Рэзюмэ: Ва ўмовах станаўлення рыначнай эканомікі ўмовай павышэння эфектыўнасці птушкагадоўчай галіны з'яўляецца стварэнне кластараў. Прапанавана перспектыўная мадэль развіцця птушкагадоўчай галіны, заснаваная на выкарыстанні вытворчага патэнцыялу яе структур. Выяўлены і сфармуляваны асноўныя ўмовы стварэння галіновых кластараў. Распрацаваны механізм функцыянавання згаданай мадэлі.
Уладзімір Гракун
Роля трансакцый у павышэнні эфектыўнасці аграхімічнага забеспячэння сельскіх таваравытворцаў. С. 3038
Рэзюмэ: У артыкуле на падставе абагульнення вынікаў навуковых даследаванняў абгрунтавана неабходнасць пабудовы прынцыпова новых адносін у сістэме аграхімічнага забеспячэння сельскай гаспадаркі. Апрабаваны арганізацыйныя падыходы аграхімічнага забеспячэння для сельскіх таваравытворцаў на рэгіянальным узроўні. Прапанаваны механізм электронных трансакцый на рынку сродкаў хімізацыі земляробства і дадзена ацэнка эканамічнай эфектыўнасці закупкі сродкаў аховы раслін з дапамогай электронных таргоў.
Андрэй Бурачэўскі
Методыка ацэнкі аптымальнасці складу галін спецыялізаванага сельскагаспадарчага прадпрыемства. С. 3944
Рэзюмэ: Абгрунтавана неабходнасць распрацоўкі новага спосабу правядзення аналізу аптымальнасці складу і структуры галін у сістэме вытворчасці спецыялізаваных сельгасарганізацый. Адлюстраваны палажэнні прапанаванай методыкі, праведзена яе апрабацыя з выкарыстаннем даных аб функцыянаванні гаспадарак, якія спецыялізуюцца на вытворчасці свініны.
Галіна Рудчанка
Метадычныя падыходы да ацэнкі эканамічнай эфектыўнасці укаранення біягазавых комплексаў у сельскагаспадарчых арганізацыях. С. 4553
Рэзюмэ: У артыкуле разглядаюцца метадычныя падыходы да ацэнкі эканамічнай эфектыўнасці ўкаранення дэцэнтралізаваных крыніц энергіі ў сістэму энергазабеспячэння суб'ектаў гаспадарання. Прадстаўлена аўтарская методыка комплекснай ацэнкі эфектыўнасці ўкаранення біягазавых комплексаў, у якой прапануецца пры фарміраванні прытокаў грашовых сродкаў выдзяляць від атрыманага выніку (эканамічны, экалагічны, агранамічны), а пры фарміраванні адтоку грашовых сродкаў размяжоўваць выдаткі (аднаразовыя выдаткі, гадавыя выдаткі, дадатковыя гадавыя выдаткі, звязаныя з аплатай энергасістэме ўтрымання рэзервовых магутнасцей).
Айна Кусаінава
Рынак белага цукру Еўразійскага эканамічнага саюза: стратэгічныя меры і чакання. С. 5459
Праблемы галін аграпрамысловага комплексу
Кацярына Хмель
Асаблівасці і праблемы эксплуатацыі сістэм водазабеспячэння сельскагаспадарчых арганізацый. С. 6066
Рэзюмэ: Забеспячэнне сельгаспрадпрыемстваў вадой у неабходнай колькасці, патрабаванай якасці і з мінімальнымі затратамі з'яўляецца ўмовай эфектыўнай вытворчасці аграрнай прадукцыі і сыравіны для шэрагу галін, а таксама асновай рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў.
Разгледжаны асаблівасці і праблемы эксплуатацыі сістэм водазабеспячэння, якія лічацца на балансе гаспадарак. Прапанаваны навукова абгрунтаваныя падыходы да аптымізацыі працэсу іх эксплуатацыі.
Для планавання і кантролю за эксплуатацыяй сістэм водазабеспячэння арганізацый сельскай гаспадаркі рэкамендуецца падраздзяляць усе рамонтна-прафілактычныя мерапрыемствы на этапы, якія адрозніваюцца па прызначэнні, аб'ёме работ і тэрмінах іх выканання, для дэлегавання паўнамоцтваў трэба выкарыстоўваць адну з 4-х распрацаваных намі арганізацыйных мадэлей эксплуатацыі.
Для выбару аптымальнай арганізацыйнай мадэлі уласнікам сістэм водазабеспячэння прапануецца выкарыстоўваць распрацаваны аўтарам алгарытм.
Замежны вопыт
Таццяна Іванова
Методыка ацэнкі кадравага патэнцыялу кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый Расійскай Федэрацыі і вызначэння тэмпаў яго ўзнаўлення. С. 6772
Рэзюмэ: У артыкуле разгледжаны існуючыя сістэмы паказчыкаў і методыкі ацэнкі кадравага патэнцыялу сельскагаспадарчых арганізацый, а таксама абгрунтавана неабходнасць ацэнкі кадравага патэнцыялу кіраўнікоў і спецыялістаў на аснове уніфікаваных для краіны ў цэлым даных, паколькі на макраўзроўні немагчыма ўлічваць прыватныя паказчыкі канкрэтных арганізацый. У гэтых мэтах былі распрацаваны адпаведныя рэкамендацыі, якія ўключаюць у сябе методыку вызначэння ўзроўняў кадравага патэнцыялу кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый, разлік інтэгральнага паказчыка тэмпаў узнаўлення кадравага патэнцыялу.