№11
АГРАРНАЯ ЭКАНОМІКА, № 11, 2016
ЗМЕСТ
Эканоміка сельскай гаспадаркі
Сяргей Асновін, Віктар Асновін, Ларыса Асновіна, Наталля Мальцэвіч
Актывацыя інавацыйных працэсаў у аграпрамысловым комплексе. С. 2-7
Рэзюмэ: Для паспяховага эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь важна выбраць аптымальныя шляхі ўдасканалення сельскагаспадарчай вытворчасці. У сувязі з гэтым у аграпрамысловым комплексе важнае значэнне мае інфармацыйна-кансультацыйная сістэма.
Выкарыстанне інтэграванай маркетынгавай інфармацыі дасць магчымасць улічваць паказчыкі развіцця згаданай сістэмы, водгукі яе карыстальнікаў, уплыў інфармацыйна-кансультацыйных службаў на вынікі дзейнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў..
Інавацыі, якія асвойваюцца ў аграпрамысловым комплексе, ствараюць умовы для актывізацыі навукова-тэхнічнага прагрэсу ў аграрнай галіне. Такім чынам, у сельскагаспадарчай вытворчасці ўзнікае эфект ад асваення інавацый, які выяўляецца ў дадатковым выхадзе прадукцыі, скарачэнні затрат на адзінку прадукцыі, атрыманні вялікіх даходаў.
Міхаіл Жудро
Інтэграваная інвестыцыйная экспрэс-дыягностыка прапарцыйнасці бізнес-працэсаў стратных арганізацый АПК. С. 8-13
Рэзюмэ: Выканана параўнальная аналітычная, эксперыментальная і экспертная ацэнка існуючых метадаў інвестыцыйнай экспрэс-дыягностыкі эканамічнага стану стратных прадпрыемстваў АПК. Прапанаваны метадалагічны падыход да іх мадэрнізацыі з мэтай аптымізацыі значэнняў паказчыкаў, якія характарызуюць ліквіднасць гэтых структур, рэнтабельнасць і стабільнасць іх дзейнасці. Прапанаваны інструментарый, які забяспечвае ўлік канфлікту такіх характарыстык інвестыцый, як акупнасць і стабільнасць з аднаго боку і акупнасць і ліквіднасць з другога.
Распрацаваны метадалагічны падыход і алгарытм ацэнкі ўзроўню плацежаздольнасці сельгаспрадпрыемстваў. Сфармуляваны рэкамендацыі менеджэрам, інвестарам, прадпрымальнікам па абгрунтаванню перспектыўных сцэнарыяў развіцця дадзеных структур.
Наталля Пушко
Сістэма паказчыкаў эфектыўнасці выкарыстання механізатарскіх кадраў у сельскагаспадарчых арганізацыях. С. 14-20
Рэзюмэ: У артыкуле абгрунтавана тэарэтычная і метадалагічная база ацэнкі эфектыўнасці выкарыстання механізатарскіх кадраў у выглядзе распрацаванай сістэмы паказчыкаў эфектыўнасці выкарыстання апошніх, якая ўключае 4 падсістэмы:
наяўнасць і патрэбнасць у рэсурсах працы і выкарыстанне працоўнага часу,
суадносіны паміж канчатковымі вынікамі вытворчасці і выдаткамі,
якасныя характарыстыкі развіцця працоўнага патэнцыялу,
сацыяльнае развіццё.
Рэкамендуемая сістэма дазваляе ацаніць узровень эфектыўнасці выкарыстання механізатараў, выявіць якія ўплываюць на іх найболей значныя фактары і выявіць рэзервы рацыянальнага выкарыстання механізатарскіх кадраў.
Ларыса Шабуня
Развіццё аграрнага страхавання як элемента дзяржаўнай падтрымкі ў Беларусі. С. 21-25
Рэзюмэ: У артыкуле вывучаны асноўныя прыкметы сельскагаспадарчага страхавання, а таксама крытэрыі аднясення праграм страхавання да катэгорыі дазволеных мер дзяржаўнай падтрымкі ў рамках СГА. Праведзены аналіз сістэмы аграстрахавання ў Рэспубліцы Беларусь і вызначаны асноўныя фактары, якія стрымліваюць развіццё гэтай сістэмы ў нашай краіне.
Праблемы галін аграпрамысловага комплексу
Іван Коска, Іван Шэйко, Людміла Танана
Эфектыўнасць вытворчасці свініны з выкарыстаннем гібрыдных кнароў ва ўмовах прамысловай тэхналогіі. С. 26-30
Рэзюмэ: Лепшыя паказчыкі мясной прадуктыўнасці выяўлены ў жывёл генатыпа (Л. Й.) (Д. П.), аднак у маладняку спалучэння (Б.К.Б. Й.) (Д. П.) былі адзначаны больш высокія адкормачныя якасці найбольшы чысты прыбытак ад рэалізацыі свініны.
Замежны вопыт
Аляксей Меляшчэня
Японскі рынак малочных прадуктаў: рэгуляванне імпарту. С. 31-37
Рэзюмэ: У артыкуле разгледжаны механізмы абароны малочнай прамысловасці Японіі. Апісана спецыфіка мясцовага рынку малочнай прадукцыі. Прааналізаваны тарыфныя і нетарыфныя метады рэгулявання аб'ёмаў яе імпарту. Пералічаны асноўныя патрабаванні да разгляданых тавараў і законы, якія рэгулююць іх імпарт.
Вадзім Пячэрскі
Карпаратыўнае кіраванне як інстытут забеспячэння канкурэнтаздольнасці інтэграваных прадпрыемстваў аграрнага сектара Украіны. С. 38-49
Рэзюмэ: Праблема канкурэнтаздольнасці інтэграваных прадпрыемстваў з'яўляецца актуальнай у сувязі з узмацняючыміся працэсамі еўраінтэграцыі і глабалізацыі рынкавага асяроддзя. Гэта датычыцца і прадпрыемстваў аграрнага сектара эканомікі, якія арыентуюць сваю дзейнасць на знешнія рынкі. У артыкуле даследуецца ўплыў карпаратыўнага кіравання як рыначнага інстытута на павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці айчынных аграпрадпрыемстваў як на ўнутраным, так і на знешніх рынках, а таксама правы ўсіх удзельнікаў інтэграванага аб'яднання. Разглядаюцца асаблівасці станаўлення механізму карпаратыўнага кіравання для інтэграванага аграрнага прадпрыемства.
Анатоль Разін, Марыя Іванова, Святлана Макрак, Алег Разін
Да пытання стварэння і выкарыстання генна-мадыфікаваных арганізмаў у Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь. С. 50-56
Рэзюмэ: У артыкуле прадстаўлены вынікі даследаванняў, прысвечаных становішчу спраў у сферы выкарыстання генетычна мадыфікаваных арганізмаў. Разгледжаны рызыкі ад ужывання апошніх у ежу, аб'ёмы вытворчасці ГМА ў свеце, перспектывы выкарыстання трансгенных культур у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі, эканамічная мэтазгоднасць іх укаранення.
Даведачная інфармацыя
Новыя паступленні ў фонд Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ім. І. С. Лупіновіча. (І. Фаміна, Н. Шакура). С. 57-60