№ 5
АГРАРНАЯ ЭКАНОМІКА, № 5, 2024
Эканоміка сельскай гаспадаркі
Ягор ГУСАКОЎ, Аляксандр РУСАКОВІЧ, Анатоль САЙГАНАЎ, Дзмітрый БАШКО
Тэорыя і практыка кааперацыі пры правядзенні навуковых даследаванняў і камерцыялізацыі іх вынікаў у аграпрамысловым сектары эканомікі. С. 3–16
У рабоце вывучаны нелінейныя мадэлі інавацыйнага працэсу (мадэль трайной спіралі і чатырохзвенная спіральная мадэль). Прадстаўлены вопыт ЗША, ЕС, Вялікабрытаніі і Бразіліі па кааперацыі навукі і рэальнага сектара эканомікі пры правядзенні навуковых даследаванняў і камерцыялізацыі іх вынікаў. Даследаваны асаблівасці функцыянавання інавацыйных венчурных фондаў, заснаваных міжнароднымі аграхарчовымі карпарацыямі. У заключэнні прапанаваны напрамкі выкарыстання перспектыўнага замежнага вопыту ў Рэспубліцы Беларусь.
Андрэй ЯФРЭМАЎ
Эвалюцыя інстытуцыйнага механізму цыфравізацыі кіравання АПК Рэспублікі Беларусь у кантэксце новых выклікаў. С. 17–27
Сёння айчынны АПК сутыкаецца з цэлым шэрагам новых выклікаў, таму істытуцыянальны механізм яго лічбавай трансфармацыі ў цэлым і яго кіравання ў прыватнасці мае патрэбу ў паэтапнай перабудове і адаптацыі да зменлівых умоў гаспадарання.
У кантэксце актуальных тэндэнцый цыфравізацыі кіравання АПК вызначаны напрамкі яе развіцця; выдзелены ключавыя кампаненты яе інстытуцыянальнага механізму на сучасным этапе. Вынікі даследавання могуць быць выкарыстаны органамі кіравання АПК усіх узроўняў.
Аляксандр ШАРЭНКА
Вызначэнне параметраў бюджэтнага фінансавання сельскагаспадарчай вытворчасці рэгіянальнай эканомікі АПК. С. 28–36
Прадстаўлены вынікі даследавання па вызначэнні параметраў бюджэтнага фінансавання сельскагаспадарчай вытворчасці рэгіянальнай эканомікі АПК. Разлічаны іх мэтавыя ўзроўні зыходзячы з умоў вытворчасці і вядзення бізнесу: прыродна-кліматычны, сацыяльна-эканамічны, арганізацыйна-адміністрацыйны блокі.
Прапановы могуць быць выкарыстаны дзяржаўнымі органамі пры фарміраванні рэгіянальнай аграрнай палітыкі фінансавання, а суб'ектамі гаспадарання – пры ўстанаўленні мэтавых узроўняў паказчыкаў камерцыйнай дзейнасці..
Праблемы галін аграпрамысловага комплексу
Андрэй ЛОБАН
Напрамкі павышэння эфектыўнасці кормавытворчасці ў сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі. С. 37–49
Вызначаны асноўныя напрамкі развіцця кормавытворчасці згодна з дзяржаўнай аграрнай палітыкай. Выяўлена залежнасць паміж забяспечанасцю кармамі і пагалоўем жывёл. Вызначаны ўзровень інтэнсіфікацыі кормавытворчасці з улікам аб'ёмаў унясення арганічных і мінеральных угнаенняў пад кармавыя культуры і колькасці тэхнікі ў сельскагаспадарчых арганізацыях. Абгрунтавана значнасць вырошчвання высокабялковых культур як перспектыўнага напрамку павышэння эфектыўнасці кормавытворчасці.
Анатоль СКІРУХА, Яўген ПУЧКО, Аляксандр ГВАЗДОЎ, Леанід БУЛАВІН, Марына БЯЛАНОЎСКАЯ, Аляксандр ЛЕНСКІ
Эканамічная эфектыўнасць вырошчвання пажніўных крыжакветных культур. С. 50–57
Прадстаўлены вынікі вывучэння прадуктыўнасці пажніўных крыжакветных і іх уплыву на ўраджайнасць наступнай культуры севазвароту. Устаноўлена, што збор кармавых адзінак пры апрацоўцы пажніўнай гарчыцы белай склаў у сярэднім 16,9 ц/га, а рэдзькі алейнай – 17,6 ц/га. Пад іх уплывам ураджайнасць зерня наступнага ячменю павялічылася у сярэднім на 3,0 ц/га (8,1 %), а збожжа кукурузы – на 1,8 ц/га (2,6%). Чысты прыбытак пры апрацоўцы гарчыцы белай склаў 17,71 бел. руб/га, рэнтабельнасць – 2,8%, а рэдзькі алейнай – 24,11 бел. руб/га і 3,6%. З улікам іх уздзеяння на наступную культуру севазвароту гэтыя паказчыкі ўзрасталі і былі роўныя 139,00 і 105,90 бел. руб/га (21,2 і 15,8%).
Замежны вопыт
Пётр РАСТАРГУЕЎ, Ірына ПАШТОВАЯ
Развіццё стратэгіі рэгулявання якасці і бяспекі харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі ў ЕС. С. 58–68
Выяўлены асаблівасці і тэндэнцыі фарміравання сучаснай сістэмы рэгулявання якасці і бяспекі харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі ў ЕС. Вызначаны ключавыя этапы яе развіцця і асноўныя стратэгічныя дакументы ў гэтай галіне, прааналізаваны эвалюцыя мэт і метады рэалізацыі еўрапейскай палітыкі рэгулявання якасці і бяспекі аграхарчовай прадукцыі.
Наталля КАРПОВІЧ, Кацярына МАКУЦЭНЯ
Дзейсныя меры і інструменты падтрымкі экспарту айчынных аграхарчовых тавараў у кантэксце міжнародных патрабаванняў. С. 69–84
Прадстаўлены комплексны аналіз нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь у частцы падтрымкі экспарту аграхарчовых тавараў, дэталёва разгледжаны пытанні арганізацыйных і фінансавых мер. Прапанаваны актуальныя інструменты стымулявання экспарту для ўкаранення ў айчынную практыку падтрымкі прадпрыемстваў - экспарцёраў аграхарчовых тавараў у кантэксце міжнародных патрабаванняў і ўліку сучасных тэндэнцый сусветнага рынку.
Развіццё сельскай сацыяльнай інфраструктуры
Алена СІДАРАВА
Тэндэнцыі развіцця будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці. С. 85–90
Даведачная інфармацыя
Новыя паступленні ў фонд Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ім. І. С. Лупіновіча (Наталля Шакура). С. 91–92
Рэзалюцыя круглага стала «Фарміраванне і развіццё разумных сістэм у тэорыі і практыцы сельскай гаспадаркі». С. 93–96