№ 12
АГРАРНАЯ ЭКАНОМІКА, № 12, 2024
Віншаванне чытачоў з Новым 2025 годам. С. 3
Эканоміка сельскай гаспадаркі
Надзея КАТКАВЕЦ
Механізм дзяржаўнага рэгулявання развіцця аграпрамысловай вытворчасці Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах. С. 4–25
Абазначаны важнейшыя ўмовы, якія вызначаюць значэнне і сацыяльна-эканамічную абгрунтаванасць дзяржаўнага рэгулявання і падтрымкі аграрнай галіны Беларусі. Прадстаўлена методыка аналізу эфектыўнасці дзейнасці сельскагаспадарчай арганізацыі, якая ўлічвае індыкатары па групах (вытворчы патэнцыял, эканамічная эфектыўнасць, фінансавы вынік, вырашэнне задач устойлівага развіцця) і дазваляе прымяняць дыферэнцыраваныя меры дзяржаўнага рэгулявання і падтрымкі. Абгрунтавана выкарыстанне збалансаванага стымулюючага механізма ў мэтах павышэння эфектыўнасці вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, які прадугледжвае ўвязку з мэтавымі крытэрыямі прадуктыўнасці і прадукцыйнасці працы.
Аляксандр ШАРЭНКА
Дзяржаўная падтрымка аграпрамысловага комплексу Беларусі:
этапы эвалюцыі, вынікі і перспектывы. С. 26–44
Выдзелены этапы эвалюцыі дзяржаўнай падтрымкі аграпрамысловага комплексу Беларусі ў новых умовах гаспадарання, абумоўленыя шэрагам абставін і тэндэнцыямі, у якіх функцыянавалі суб'екты АПК і развіваліся сельскія тэрыторыі ў гістарычным перыядзе з улікам накіраванасці прымяняемых мер: 1) ацэначна-падрыхтоўчы; 2) стратэгічнае пераўтварэнне; 3) удасканаленне і ўвядзенне новых механізмаў; 4) садзейнічанне развіццю сельскіх тэрыторый і мадэрнізацыі вытворчасці; 5) кансалідаванне мадэлі дзяржаўнай падтрымкі. Акрамя гэтага, на падставе вывучэння дзяржаўных мер і пераўтварэнняў, а таксама атрыманых вынікаў і неабходных мэт і з улікам комплекснага і ўсебаковага аналізу прапанаваны ключавыя аспекты фарміравання наступнага этапа развіцця айчыннага АПК на 2026–2030 гг. – трансфармацыя аграпрамысловага бізнесу і ўдасканаленне адраснай дзяржаўнай падтрымкі.
Людміла Паўловіч, Аксана Гарбатоўская, Святлана ТАКУН
Цифровизация управления земельными ресурсами в АПК:
істытуцыянальны аспект. С. 45–59
Вызначаны ключавыя кампаненты інстытуцыйнага асяроддзя лічбавага развіцця кіравання зямельнымі рэсурсамі ў сельскагаспадарчых арганізацыях Рэспублікі Беларусь (суб'екты, аб'ект, нарматыўна-прававая база, напрамкі, мадэлі ўзаемадзеяння), вывучаны іх асаблівасці, выдзелены асноўныя вектары развіцця істытуцыйных умоў доследнага працэсу.
Вольга СЦЕШЫЦ
Ацэнка дасягнення Мэт устойлівага развіцця ў кантэксце забеспячэння харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь. С. 60–67
Праведзена ацэнка дасягнення Мэт устойлівага развіцця з пункту гледжання гарантыі харчовай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь. На аснове статыстычнай інфармацыі прааналізаваны стан базавых паказчыкаў эфектыўнасці функцыянавання сістэмы харчовага забеспячэння на ўнутраным рынку.
Праблемы галін аграпрамысловага комплексу
Людміла ДОЎНАР, Святлана ГАРДЫНЕЦ
Ацэнка сацыяльнай значнасці і патэнцыялу рынку новых відаў мясных прадуктаў для харчавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту з павышаным індэксам масы цела ў Рэспубліцы Беларусь. С. 68–86
Прадстаўлены вынікі даследавання патэнцыялу рынку новых відаў мясных прадуктаў для харчавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту з павышаным індэксам масы цела. Адлюстравана сацыяльная значнасць увядзення названых прадуктаў у рацыён харчавання навучэнцаў устаноў адукацыі. Выканана ацэнка патэнцыяльнага аб'ёму патрэбнасці ўнутранага рынку ў новых мясных прадуктах паніжанай каларыйнасці, распрацаваных у РУП "Інстытут мяса-малочнай прамысловасці". Абгрунтаваны комплекс мер па стымуляванні вытворчасці і спажывання гэтай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь.
Даведачная інфармацыя
Новыя паступленні ў фонд Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ім. І. С. Лупіновіча (Наталля Шакура). С. 87
Матэрыялы, апублікаваныя ў часопісе «Аграрная эканоміка» ў 2024 годзе. С. 88–96