№ 1
АГРАРНАЯ ЭКАНОМІКА, № 1, 2024
Эканоміка сельскай гаспадаркі
Аксана ГАРБАТОЎСКАЯ, Святлана ТАКУН
Сучасныя інструменты сістэмы кіравання збалансаваным развіццем галін АПК. С. 3–21
Сістэматызаваны падыходы да фарміравання ключавых напрамкаў галіновага развіцця на рэгіянальным і нацыянальным узроўнях, што дало магчымасць вылучыць асноўныя сферы і інструменты дзяржаўнага рэгулявання, скласці матрыцу мэтавых інтарэсаў суб'ектаў, якія ўзаемадзейнічаюць. Для мэт уліку ў стратэгіі развіцця канкрэтнага рэгіёну яго адметных асаблівасцяў і кропак росту прадстаўлена інтэрпрэтацыя сістэмы збалансаваных паказчыкаў (Balanсed Scorecard, BSC (ССП)), якая паслужыла асновай прапанаванай сістэмы кіравання збалансаваным развіццём галін АПК на базе інстытуцыйных магчымасцяў лічбавай трансфармацыі.
Аляксандр ГЕРАСЕНКА
Канцэпцыя стварэння карпарацыі харчовай прамысловасці. С. 22–33
Праведзены паглыблены аналіз замежнага вопыту стварэння і функцыянавання найбольш паспяховых карпаратыўных мадэляў, якія працуюць у Расіі (Дзяржкарпарацыя "Расатам"), Швейцарыі (Nestlé) і ў Кітаі (COFCO Corporation). Прапанавана аўтарская канцэпцыя стварэння першай у Беларусі карпарацыі харчовай прамысловасці праз пераўтварэнне канцэрна «Белдзяржхарчпрам».
Аляксандр ШАРЭНКА
Методыка аднясення харчовай прадукцыі і сельскагаспадарчай сыравіны да тавараў з высокай дабаўленай вартасцю. С. 34–43
У мэтах устанаўлення аднастайнага падыходу аднясення харчовай прадукцыі і сельскагаспадарчай сыравіны, прызначаных для рэалізацыі на ўнутраным і знешнім рынках, да тавараў з высокім дабаўленым коштам у артыкуле прадстаўлена аўтарская методыка. Яна дае магчымасць вызначыць перспектыўную прадукцыю ў разрэзе яе відаў і суб'ектаў эканомікі для павелічэння валавага дабаўленага кошту ў АПК.
Фадзей СУБАЧ
Забеспячэнне ўспрымальнасці экаінавацый лічбавых канверсійна-кластарных цэнтраў як інстытутаў развіцця карпаратыўнага інвесціравання Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС у аспекце імпартазамяшчальных і экспартна арыентаваных вытворчасцей у залежнасці ад іх канкурэнтаздольнасці і ступені варыятыўнасці. С. 44–63
Праблемы галін аграпрамысловага комплексу
Наталля КАРАЛЕВІЧ, Ігар АГАНЕЗАЎ, Аляксандр БУГА
Ацэнка эфектыўнасці вытворчасці і выкарыстання збожжа на аснове сучасных біятэхналогій у Мінскай вобласці. С. 64–78
Прыведзена інфармацыя аб сучасным стане збожжапрадуктовага падкомплексу ў Рэспубліцы Беларусь, у прыватнасці Мінскай вобласці. Абгрунтавана неабходнасць далейшага развіцця высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыкла паглыбленай перапрацоўкі ключавых збожжавых культур на базе Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі. Гэта можа садзейнічаць павышэнню рэнтабельнасці дзейнасці асноўных гаспадарак Мінскай вобласці.
Кацярына ХМЕЛЬ
Кіраванне эксплуатацыяй збудаванняў сельскагаспадарчага водазабеспячэння. С. 79–92
Разгледжаны асаблівасці і праблемы сельскагаспадарчага водазабеспячэння Рэспублікі Беларусь, што дазволіла распрацаваць сістэму кіравання эксплуатацыяй збудаванняў доследнай катэгорыі, якая базуецца на эканамічных, арганізацыйных, тэхнічных, экалагічных аспектах з улікам дзяржаўных, грамадскіх і прыватных інтарэсаў і мае практычную значнасць для развіцця сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і воднай гаспадаркі.
Даведачная інфармацыя
Новыя паступленні ў фонд Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі ім. І. С. Лупіновіча (Наталля Шакура). С. 93–94
Памяці Пятра Вікенцьевіча Ляшчылоўскага. С. 95–96