Навуковыя прынцыпы рэгулявання развіцця АПК: прапановы і механізмы рэалізацыі 2021
Навуковыя прынцыпы рэгулявання развіцця АПК: прапановы і механізмы рэалізацыі 2021
УДК 338.436.33(476)
Рэдакцыйная калегія: У. Р. Гусакоў (галоўны рэдактар), А. У. Піліпук (намеснік галоўнага рэдактара), А. С. Сайганаў, Г. У. Гусакоў , А. П. Шпак, Т А. Запрудская, М. М. Антоненка, М. А. Бычкоў, П. У. Растаргуеў, М. І. Салаўцоў, Т. Л. Саўчанка.
Выкладзены асноўныя вынікі даследаванняў, выкананых у рамках Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Аграпрамкомплекс-2020» падпраграмы «Аграпрамкомплекс – эфектыўнасць і якасць» за 2020 г. Прадстаўлены метадычныя і навукова-практычныя рэкамендацыі, механізмы, мадэлі і прапановы, рэалізацыя якіх накіравана на ўдасканаленне арганізацыйна-эканамічных і сацыяльна-працоўных адносін у сферы аграпрамысловага комплексу з мэтай павышэння эфектыўнасці функцыянавання галіны і забеспячэння высокага ўзроўню канкурэнтаздольнасці аграхарчовай прадукцыі Рэспублікі Беларусь.
Вынікі даследаванняў абмеркаваны і адобраны на пасяджэннях вучонага савета Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (загад ад 25 жніўня 2020 г. № 45-ОСН), прыняты міжведамаснай камісіяй па прыёмцы вынікаў выканання дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы, прызначанай загадам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 2 снежня 2020 г. № 293.
Для кіраўнікоў і спецыялістаў органаў кіравання АПК, сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, выкладчыкаў і студэнтаў аграэканамічных спецыяльнасцяў.