УДК 338.436.33(476)
Навуковыя прынцыпы рэгулявання развіцця АПК: прапановы і механізмы рэалізацыі / рэдкал.: Гусакоў У. Р. [і інш.]. – Мінск : «Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі», 2020. – 143 с.
Рэдакцыйная калегія: У. Р. Гусакоў (галоўны рэдактар), А. У. Піліпук (намеснік галоўнага рэдактара), А. С. Сайганаў, Г. У. Гусакоў , А. П. Шпак, М. І. Запольскі, М. М. Антоненка, М. А. Бычкоў, П. У. Растаргуеў, М. І. Салаўцоў, Т. Л. Саўчанка.
Выкладзены асноўныя вынікі даследаванняў, выкананых у рамках Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Аграпрамкомплекс-2020» падпраграмы «Аграпрамкомплекс – эфектыўнасць і якасць» за 2019 г. Асновай распрацовак з'яўляюцца эканамічныя, метадычныя і навуковыя рэкамендацыі, механізмы, мадэлі і прапановы, рэалізацыя якіх накіравана на павышэнне эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці функцыянавання АПК Рэспублікі Беларусь ва ўмовах тэхналагічнага і інавацыйнага развіцця.
Вынікі даследаванняў абмеркаваны і адобраны на пасяджэннях вучонага савета Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (загад ад 4 верасня 2019 г. № 48-ОСН).
Для спецыялістаў органаў кіравання АПК, навуковых супрацоўнікаў, аспірантаў, выкладчыкаў і студэнтаў аграэканамічных спецыяльнасцей.