УДК 001:631.1(476)
ББК 65.9(2)32
Н-34
Навуковыя прынцыпы рэгулявання развіцця АПК: прапановы і механізмы рэалізацыі. – Мінск: Цэнтр аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі, 2006. – 244 с.
Рэдакцыйная калегія: У. Р. Гусакоў (галоўны рэдактар), В. І. Бельскі (намеснік галоўнага рэдактара), А. С. Сайганаў, З. М. Ільіна, М. А. Бычкоў, П. У. Растаргуеў, В. А. Сідаровіч, М. І. Салаўцоў, В. Р. Крастоўскі (складальнік).
У кнізе выкладзены вынікі навуковых даследаванняў калектыву Цэнтра аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі за 2005 г. Даследаванні праводзіліся ў рамках Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы "Аграпрамкомплекс" па раздзелу "Эканоміка сельскагаспадарчай вытворчасці" – "Распрацаваць арганізацыйна-эканамічны механізм стабілізацыі развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці і ўмацавання асноў харчовай бяспекі краіны". Раздзел уключаў чатыры комплексных заданні:
01. Распрацаваць аптымальныя мадэлі і механізмы кааперацыі і інтэграцыі суб'ектаў гаспадарання АПК, іх эфектыўнага функцыянавання і рэгулявання.
02. Распрацаваць прапановы па павышэнню эфектыўнасці функцыянавання прадпрыемстваў АПК на аснове іх рынкавага рэфармавання і ўдасканалення механізму гаспадарання.
03. Распрацаваць прапановы па стабілізацыі функцыянавання рынкаў сельскагаспадарчай сыравіны і харчовых рэсурсаў і павышэнню канкурэнтаздольнасці прадукцыі на аснове ўстойлівага развіцця найважнейшых галін сельскай гаспадаркі і сельскіх тэрыторый.
04. Распрацаваць нарматывы залежнасці ўраджайнасці ад якасці правядзення агратэхнічных мерапрыемстваў.
Дзяржаўны заказчык – Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
У рамках Дзяржаўнай праграмы арыентаваных фундаментальных даследаванняў "Жывёлагадоўля і ветэрынарная медыцына" Цэнтр выканаў даследаванні па тэме "Распрацаваць метадалагічныя асновы фарміравання і падтрымання збалансаванасці рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі і эканамічны механізм дзяржаўнага рэгулявання АПК".
Работы выконваліся калектывам у складзе 88 навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку 5 дактароў і 35 кандыдата навук. Кніга прызначана для шырокага кола кіраўнікоў, спецыялістаў і навукоўцаў.