УДК 001:631.1 (476)
Навуковыя прынцыпы рэгулявання развіцця АПК Беларусі. Серыя: Аграэканоміка 2003. - Мінск, БелНДІ АЭ, 2003, - 259 с.
Рэдакцыйная калегія: У. Р. Гусакоў, В. І. Бельскі, А. П. Шпак, З. М. Ільіна, А. В. Меляшчэня, А. С. Сайганаў, В. А. Сідаровіч, М. Ф. Пракапенка, В. Р. Крастоўскі
Навуковы кіраўнік праграмы - У. Р. Гусакоў, віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, дырэктар інстытута, доктар эканамічных навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Беларусі.
У 2002 г. у інстытуце праведзены навуковыя даследаванні ў рамках Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы "Агракомплекс 2005 г.", па раздзелу "Эканоміка сельскагаспадарчай вытворчасці" - Распрацаваць арганізацыйна - эканамічны механізм стабілізацыі развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці і ўмацавання асноў харчовай бяспекі краіны", які ўключае тры комплексныя заданні:
- Распрацаваць арганізацыйна-эканамічны механізм эфектыўнага развіцця кааператыўна-інтэграцыйных адносін і дзейснага дзяржаўнага рэгулявання АПК. Кіраўнік - Вараб'ёў І. Л., заг. аддзела, доктар эканамічных навук.
- Распрацаваць арганізацыйна-эканамічны механізм комплекснага стымулявання эфектыўнага развіцця прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу на прынцыпах іх рынкавага рэфармавання. Кіраўнік - Шапіра Б. М., заг. аддзела, доктар эканамічных навук, прафесар.
- Распрацаваць арганізацыйна-эканамічны механізм харчовай бяспекі на аснове павышэння эфектыўнасці вытворчасці і якасці сельскагаспадарчай прадукцыі, удасканалення сацыяльнай інфраструктуры, стварэння развітой сістэмы маркетынгу і збыту. Кіраўнік - Ільіна З. М., заг. аддзела, доктар эканамічных навук, прафесар
Усе заданні Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы выкананы ў поўным аб'ёме з выхадам на запланаваныя вынікі і прынятыя заказнікам - Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
У справаздачным годзе практыцы прапанавана 22 распрацоўкі ў выглядзе праграм, мадэляў, эканамічных механізмаў, метадычных указанняў, рэкамендацый, нарматываў і іншых дакументаў. Найважнейшыя з іх:
- Праграма развіцця перапрацоўчай прамысловасці на 2003-2004 гг. Адобрана пастановай Савета Міністраў РБ 27.09.2002 г., № 1336.
- Даведнік нарматываў працоўных і матэрыяльных выдаткаў для вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці. Адобран Мінсельгасхарчам РБ.
- Праграма развіцця ў Рэспубліцы Беларусь зверагадоўлі, нарыхтовак і перапрацоўкі пушна-футравай сыравіны і экспарту вырабаў з яго на 2002-2010 гг. Адобрана пастановай Савета Міністраў РБ 22.07.2002 г №988.
- Прапановы па ўдасканаленні структуры кіравання арганізацыямі ў АПК. Адобраны пастановай Савета Міністраў РБ 28.06.2002 г № 870.
- Рэкамендацыі па фарміраванні вытворча-фінансавага холдынгу і арганізацыйна-эканамічны механізм яго функцыянавання (на базе прадпрыемстваў хлебапрадуктаў Гродзенскай вобласці). Адобрана ААТ «Гроднахлебпрадукт» і Вучоным саветам БелНДІАЭ (пратакол № 2 ад 29.01.2002 г).
- Праекты Законаў РБ:
“Аб дзяржаўным рэгуляванні аграпрамысловай вытворчасці”;
“Аб рэарганізацыі сельскагаспадарчых арганізацый”;
“Аб асабістых падсобных гаспадарках”;
“Аб сельскагаспадарчай кааперацыі".
Інстытут з'яўляецца галаўной арганізацыяй па выкананні Дзяржаўнай праграмы фундаментальных даследаванняў "Аграрная эканоміка" на 2001-2005гг У рамках гэтай праграмы ў 2002 г. даследаванні праводзіліся па заданні "Даследаваць законы, заканамернасці і прынцыпы рынкавых адносін і распрацаваць тэарэтычныя і метадалагічныя асновы перспектыўнай аграрнай палітыкі, стабілізацыі эканомікі аграпрамысловага комплексу, развіцця знешнеэканамічных адносін, фарміравання і функцыянавання збалансаваных рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання, вызначэння эфектыўных метадаў стымулявання росту якасці вытворчасці, якія забяспечваюць харчовую незалежнасць краіны".
У якасці сувыканаўцы выконваліся даследаванні па Дзяржаўнай праграме "Рэабілітацыя забруджаных тэрыторый”. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы, у тым ліку:
- Распрацаваць арганізацыйна-эканамічныя мерапрыемствы па рэфармаванні суб'ектаў гаспадарання.
Інстытутам выкананы даследаванні па 34 дагаворах, з іх 8 - з Мінсельгасхарчам, 10 - Мінскім аблвыканкамам,1 - Магілёўскім аблвыканкамам, 1 - Гродзенскім аблвыканкамам, 1 - Гомельскім аблвыканкамам, 1 - ААТ "Белаграпрамбанк", 1 - Канцэрнам "Белдзяржхарчпрам", 10 - з прадпрыемствамі АПК і 1 - па дамове з РНДУП "Інстытут радыялогіі". Каардынацыя навуковых даследаванняў ажыццяўлялася з Інстытутам эканомікі НАН РБ, навукова - даследчым інстытутам эканомікі Мінэканомікі, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй, галіновымі навукова-даследчымі інстытутамі аддзялення аграрных навук НАН Беларусі.
Усе заданні Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы на 2001-2003 гг зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры НДДКР.
Вынікі навуковых даследаванняў публікуюцца ў часопісах "Весці Акадэміі Аграрных навук Рэспублікі Беларусь" і "Агроэкономика", якія выдаюцца інстытутам, а таксама ў штогадовым міжведамасным тэматычным зборніку "Эканамічныя пытанні развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі", а таксама кнігах, брашурах і г. д.