Модуль “Прафсаюз адукацыі і навукі Беларусі”

Навукова-тэхнічнае апісанне праекта. Праект прызначаны для комплекснай аўтаматызацыі бухгалтарскага ўліку і прафесійнай падтрымкі спецыялістаў пры яго фарміраванні ў першасных прафсаюзных арганізацыях сістэмы адукацыі і навукі праз аддалены доступ вэб-кліента з выкарыстаннем распрацаванага модуля “Прафсаюз адукацыі і навукі Беларусі”.

 

Асноўныя карыстальнікі – першасныя прафсаюзныя арганізацыі (ППА) сістэмы адукацыі і навукі Беларусі: старшыня ППА, бухгалтар (скарбнік) і іншыя асобы ППА.

 

Асноўныя канкурэнтныя перавагі нашай прапановы:

адпаведнасць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;

выкарыстанне вялікай колькасці сэрвісаў для абмену звесткамі і дакументамі ў адпаведнасці з патрэбамі прафсаюза;

праграма ажыццяўляе ўлік даных па ўсіх асноўных сферах прафсаюзнай дзейнасці: каштарысы, выдаткі, даходы, банк і інш.;

лёгкі ў разуменні алгарытм выкарыстання ў адрозненне ад канкурэнтных прапаноў;

магчымасць выгружаць формы дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і прафсаюзнай спецыфікі;

магчымасць фарміравання вытворчага і фінансавага бюджэту па прафсаюзе;

выдалены доступ да базы праз вэб-кліент;

заканадаўчая і навучальная падтрымка;

інтэграцыя з іншымі праграмамі з дапамогай абмену файлам.

 

Праграмны прадукт прадстаўляе сабой модуль, які прызначаны для аўтаматызацыі ўліку прафсаюзнай дзейнасці ППА у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь у галіне вядзення бухгалтарскага ўліку, пастановай Прэзідыума Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 31.11.2015 г. № 438 “Аб стандарце прафсаюзнага бюджэту” (у рэдакцыі пастановы Выканкама Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 22.10.2020 г. № 181), пастановай Прэзідыума Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 21.01.2017 г. № 40 “Аб зацвярджэнні метадычных рэкамендацый аб парадку прымянення стандартаў выкарыстання членскіх прафсаюзных узносаў прафсаюзнымі арганізацыямі юрыдычных асоб, іх адасобленых падраздзяленняў” (у рэдакцыі пастановы Выканкама Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 02.12.2020 г. № 716), пастановай Выканкама Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 05.04.2017 г. № 191 “Аб зацвярджэнні метадычных рэкамендацый па прымяненні тыпавога плана рахункаў бухгалтарскага ўліку прафсаюзнымі арганізацыямі юрыдычных асоб, іх адасобленых падраздзяленняў” (у рэдакцыі пастановы Выканкама Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ад 02.12.2020 г. № 716).

 

Рысунак 1 – Блок “Прафсаюзная дзейнасць”, галоўнае меню модуля “Прафсаюз адукацыі і навукі Беларусі”

 

Рысунак 2 – Блок “Прафсаюзныя наладкі”, галоўнае меню модуля “Прафсаюз адукацыі і навукі Беларусі”

 

Рысунак 3 – Дакумент модуля “Планавы каштарыс даходаў і расходаў прафсаюзнай арганізацыі”

 

Рысунак 4 – Групы артыкулаў затрат, па якіх вядзецца ўлік

 

Рысунак 5 – Дэталізацыя рахунку 26 “Агульнагаспадарчыя выдаткі”

 

Рысунак 6 – Дэталізацыя рахунку 86 “Мэтавае фінансаванне”