КРАСТОЎСКІ Віктар Рыгоравіч, кандыдат эканамічных навук

Узначальваў інстытут у 1969–1975 гг. і 1985–1994 гг.

У канцы 1960-х пачатку 1970-х гг. адметнай асаблівасцю развіцця аграрнай эканомікі рэспублікі і дзейнасці В. Р. Крастоўскага сталі працэсы кааперацыі і інтэграцыі аграпрамысловай вытворчасці. Інстытут даследаваў: праблемы рацыянальнага размяшчэння, спецыялізацыі і канцэнтрацыі сельскагаспадарчай вытворчасці; арганізацыйна-эканамічныя асновы вытворчых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і аб'яднанняў; прынцыпы фарміравання аграпрамысловых прадпрыемстваў і аб'яднанняў, удасканалення навуковай арганізацыі працы, павышэння прадукцыйнасці працы і кіравання, удасканалення аплаты працы, гаспадарчага разліку.

У другой палове 1980-х гг. была праведзена перабудова ўнутранай структуры інстытута і напрамкаў даследаванняў. Акцэнт быў зроблены на інфарматызацыю і камп'ютарызацыю навуковых падраздзяленняў і аграэканамічных даследаванняў. За непрацяглы перыяд інстытут асвоіў рынкавую тэорыю і метадалогію і стаў распрацоўваць навуковыя рэкамендацыі па адаптацыі практыкі аграпрамысловай вытворчасці да рынкавых арганізацыйна-вытворчых адносін. Навукоўцы інстытута актыўна працавалі па праблематыцы рынкавай трансфармацыі сістэмы вытворчасці, арганізацыйнай структуры сельскай гаспадаркі, сістэмы кіравання, у тым ліку па фарміраванні новага менталітэту кіраўнікоў і спецыялістаў АПК у адпаведнасці з рынкавымі законамі, заканамернасцямі і прынцыпамі.

Варта падкрэсліць, што Беларускі НДІ эканамічных праблем АПК адным з першых у СНД яшчэ ў 1991 г. распрацаваў першую комплексную праграму пераходу аграпрамысловага комплексу Беларускай ССР на рынкавыя адносіны.

 

Крыніца. 1. Інстытут аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: этапы развіцця. – Мінск : Інстытут аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 2005. – 528 с.

2. Беларуская акадэмічная навука: 100 гадоў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; пад рэд. У. Р. Гусакова. – 2-е выд., дап. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – 746 с.: іл.

3. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. 95 гадоў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; пад рэд. У. Р. Гусакова. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – 653 с.: іл.

 

З пералікам навуковых прац можна азнаёміцца:

https://e-catalog.nlb.by/Search/Results?lookfor=Крестовский%2C+В.+Г.&type=Author&limit=20&sort=relevanc