КАЧУРА Іван Міхайлавіч, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР, член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, кандыдат эканамічных навук, заслужаны дзеяч навукі БССР

Узначальваў інстытут з 1956 па 1969 г.

За час кіраўніцтва І. М. Качуры інстытут набыў стабільнасць і вядомасць, стаў неад'емнай часткай сістэмы навуковай арганізацыі сельскай гаспадаркі. І. М. Качура ўнёс значны ўклад у развіццё аграрнай эканамічнай навукі, аб'яднаў навукоўцаў эканамістаў-аграрыяў для вырашэння задач па развіцці прадукцыйных сіл аграпрамысловага комплексу ў дачыненні да патрабаванняў свайго часу.

Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны ўказанні аб навукова абгрунтаваным вядзенні сельскай гаспадаркі з улікам глебава-кліматычных умоў рэгіёнаў, праводзіліся важныя навукова-даследчыя работы па рацыяналізацыі структуры пасяўных плошчаў, а таксама распрацаваны і зацверджаны Міністэрствам сельскай гаспадаркі БССР рэкамендацыі па прымяненні аплаты працы ў калгасах, па ўкараненні ўнутрыгаспадарчага разліку. Распрацавана і зацверджана ўрадам сістэма аплаты працы кіруючага складу ў калгасах і саўгасах і шэраг іншых навуковых распрацовак.

У інстытуце пачаў выдавацца зборнік навуковых прац (з 1972 г. – Эканамічныя пытанні развіцця сельскай гаспадаркі Беларускай ССР. Міжведамасны тэматычны зборнік), а таксама рэкамендацыі па найважнейшых праблемах арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

У 1960-я гады ў інстытуце распрацаваны комплексныя меры і мерапрыемствы па павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў калгасах і саўгасах, размяшчэнні вытворчасці і паглыбленні яго спецыялізацыі, аптымальнай структуры пасяўных плошчаў, пераходу на навуковыя сістэмы вядзення сельскай гаспадаркі.

 

Крыніца. 1. Інстытут аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: этапы развіцця. – Мінск : Інстытут аграрнай эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 2005. – 528 с.

2. Беларуская акадэмічная навука: 100 гадоў/ Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; пад рэд. У. Р. Гусакова. – 2-е выд., дап. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – 746 с.: іл.

3. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. 95 гадоў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; пад рэд. У. Р. Гусакова. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – 653 с.: іл.

 

З пералікам навуковых прац можна азнаёміцца: 
https://e-catalog.nlb.by/Search/Results?lookfor=Качуро+И.М.&type=AllFields