Качура Іван Міхайлавіч
Качура Іван Міхайлавіч

І. М. Качура нарадзіўся 24 ліпеня 1902 г. у в. Турын Ігуменскага павета Мінскай губерні. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1930 г. па спецыяльнасці “эканаміст”. Кандыдат эканамічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1950 г.), член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959 г.), заслужаны дзеяч навукі БССР (1972 г.).
Служыў у Савецкай Арміі з 1941 па 1947 г., палітработнік. Пасля дэмабілізацыі ў 1947 г. працаваў у Акадэміі навук БССР дырэктарам Інстытута эканомікі АН БССР, а з 1951 па 1956 г. – рэктарам Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута.
З 1956 па 1969 г. – дырэктар БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. З 1969 па 1971 г. – загадчык аддзела, з 1971 па 1982 г. – старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Беларускага НДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. За заслугі перад краінай І. М. Качура ўзнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, медалём “За працоўную доблесць”.