ГУСАКОЎ Уладзімір Рыгоравіч, акадэмік, доктар эканамічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
ГУСАКОЎ Уладзімір Рыгоравіч, акадэмік, доктар эканамічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Узначальваў інстытут у 1994–2005 гг.
У 1994 г. Беларускі НДІ эканомікі і інфармацыі АПК быў утвораны на базе трох устаноў: Беларускага НДІ эканамічных праблем АПК, Беларускага НДІ інфармацыі АПК і Беларускага праектна-тэхналагічнага інстытута аўтаматызаваных сістэм кіравання АПК. Перад новым дырэктарам стаяла мноства задач: разам з ліквідацыяй трох ранейшых устаноў і фарміраваннем новага інстытута неабходна было натхніць аб'яднаны калектыў на распрацоўку і рашэнне цалкам новых актуальных праблем.
У перыяд кіраўніцтва інстытутам асабіста У. Р. Гусаковым і пад яго навуковым кіраўніцтвам у інстытуце падрыхтаваны фундаментальныя навуковыя манаграфіі па эфектыўнай арганізацыі і кіраванні АПК, якія ўлічвалі ўзмацненне міжнароднай і рэгіянальнай гандлёва-эканамічнай інтэграцыі, распрацаваны практычна ўсе механізмы і мадэлі рэфармавання беларускага АПК, адпрацаваны і ўкаранёны рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці аграрнага комплексу краіны, ажыццёўлены перавод АПК на праграмную аснову.
Распрацаваныя пры ўдзеле навукоўцаў нстытута і рэалізаваныя дзяржаўныя праграмы рэфармавання АПК паклалі пачатак маштабным дзяржаўным рэформам аграрнага комплексу, дазволілі пераадолець глыбінныя супярэчнасці ў пошуку шляхоў рэфармавання, прадухілілі спусташэнне і расчляненне буйной таварнай вытворчасці на дробныя сялянскія гаспадаркі, далі магчымасць для развіцця разнастайных гаспадарчых формаў, але перш за ўсё рэабілітавалі буйнатаварныя сельскагаспадарчыя арганізацыі і прадпрыемствы.
Упершыню за ўсю гісторыю існавання ў Беларусі аграрна-эканамічнай навукі ў інстытуце створаны савет па абароне доктарскіх дысертацый. Арганізавана выданне навуковага часопіса "Аграэканоміка” (1995 г.), пасля перайменаванага ў “Аграрную эканоміку”, а таксама навуковых даследаванняў у двух тэматычных серыях – “Навуковыя прынцыпы рэгулявання развіцця АПК: прапановы і механізмы рэалізацыі” і “Харчовая бяспека Рэспублікі Беларусь”.
Інстытут з'яўляўся каардынатарам і галаўным выканаўцам Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Эканоміка АПК» (1996–1998 гг.) і раздзела «Эканоміка АПК» Дзяржаўнай навукова-тэхнічнай праграмы «Аграпрамкомплекс» (1998–2000 гг.; 2001–2005 гг.); выканаўцам тэматыкі фундаментальных даследаванняў па стратэгічных задачах аграэканомікі, а таксама сувыканаўцам раздзелаў эканомікі АПК па іншых дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмах (кіраўнік У. Р. Гусакоў), аб'ядноўваў і каардынаваў даследчую дзейнасць усіх навуковых падраздзяленняў аграэканамічнага профілю, якія існуюць у Беларусі (кафедры сельскагаспадарчых ВНУ, аддзелы вопытных станцый і інш.).
Асноўныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў інстытуце ў дадзены перыяд:
1996 г. – Дзяржаўная праграма рэфармавання АПК: асноўныя напрамкі (адобрана Кабінетам Міністраў Рэспублікі Беларусь);
1996 г. – Навуковыя асновы перспектыўнага развіцця аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь (адобраны вучоным саветам інстытута);
1998 г. – Нарматывы працоўных і матэрыяльных затрат для бізнес-планавання і ўкаранення дзяржразліку ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах (адобраны Мінсельгасхарчам);
1999 г. – Прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь да 2015 г. (адобраны вучоным саветам інстытута); Канцэпцыя і праграма харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь (адобраны пастановамі Мінэканомікі і Мінсельгасхарча);
2000 г. – Рэкамендацыі па рэфармаванні калгасаў у рынкавыя структуры (прыняты Мінсельгасхарчам); Рэкамендацыі па пераўтварэнні і рэструктурызацыі дзяржаўных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на аснове прыватызацыі (прыняты Мінсельгасхарчам); Рэспубліканская праграма павышэння эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу на 2000–2005 гг. (адобрана Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь); Эканамічныя прынцыпы развіцця і эфектыўнага функцыянавання АПК Беларусі: калектыўная манаграфія (адобрана вучоным саветам інстытута); Кароткі даведнік нарматываў працоўных і матэрыяльных затрат для вядзення сельскагаспадарчай вытворчасці (адобраны Мінсельгасхарчам);
2001 г. – Праграма ўдасканалення аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь на 2001–2005 гг. (адобрана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);
2002 г. – Метадычныя ўказанні па рэфармаванні сельскагаспадарчых прадпрыемстваў (адобраны вучоным саветам інстытута і прыняты Мінсельгасхарчам); Вучэбны метадычны і практычны дапаможнік: рэфармаванне аграпрамысловага комплексу (адобрана Міністэрствам адукацыі па рашэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь); даведнік нарматываў працоўных і матэрыяльных затрат для вядзення сельскай гаспадаркі (адобраны Мінсельгасхарчам);
2003 г. – Комплекс мер па павышэнні эфектыўнасці аграпрамысловай вытворчасці: калектыўная манаграфія (адобрана вучоным саветам інстытута);
2004 г. – Стабілізацыя развіцця аграпрамысловай вытворчасці: манаграфія (адобрана вучоным саветам інстытута);
2005 г. – Рэкамендацыі па арганізацыі сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак (адобраны Мінсельгасхарчам); Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі на 2005–2010 гг. (прынята Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь).
Акрамя таго, былі распрацаваны і перададзены на разгляд у Мінсельгасхарч і Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь наступныя законы: “Аб дзяржаўным рэгуляванні АПК”; “Аб сельскагаспадарчай кааперацыі”; “Аб адаптацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў да ўмоў рынку” (які быў пасля прыняты парламентам краіны як закон “Аб рэарганізацыі сельскагаспадарчых арганізацый”). Унесены таксама істотныя прапановы ў праект Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Зямлі.
Крыніца. 1. Беларуская акадэмічная навука: 100 гадоў/ Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; пад рэд. У. Р. Гусакова. – 2-е выд., дап. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – 746 с.: іл.
2. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. 95 гадоў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; пад рэд. У. Р. Гусакова. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – 653 с.: іл.
З дадатковай інфармацыяй і пералікам навуковых прац можна азнаёміцца:
https://nasb.gov.by/rus/about/organy-upravleniya/
http://aw.belal.by/russian/science/research/personalrus/gusakov/index.htm