Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

Гулейчык Канстанцін Аўгуставіч

Гулейчык Канстанцін Аўгуставіч

К. А. Гулейчык нарадзіўся ў 1903 г. у в. Каменка Уздзенскай воласці Мінскай губерні. У 1931 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “аграном-арганізатар вышэйшай кваліфікацыі". Кандыдат сельскагаспадарчых навук, старшы навуковы супрацоўнік.

З 1936 па 1941 г. працаваў у Інстытуце меліярацыі і балотнай гаспадаркі на пасадзе загадчыка аддзела. З 1946 па 1957 г. займаў розныя пасады ў навуковых установах Акадэміі навук БССР. З 1957 па 1971 г. – загадчык аддзела, намеснік дырэктара БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1946 г. дэмабілізаваны ў званні капітана. Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй».