Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

Гудзіменка Іван Ігнатавіч

Гудзіменка Іван Ігнатавіч

І. І. Гудзіменка нарадзіўся 25 сакавіка 1922 г.у в. Мядзведня Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.  Скончыў Віцебскі зоаветэрынарны інстытут па спецыяльнасці “ветэрынарны ўрач”, кандыдат ветэрынарных навук. З 1942 па 1944 г. – удзельнік партызанскага руху на Беларусі.

З 1944 па 1976 г. працаваў у сельскай гаспадарцы і ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі на розных кіруючых пасадах.  З 1976 па 1991 г. – старшы навуковы супрацоўнік БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі.

У гады Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях у складзе партызанскай брыгады ім. Шчорса, камандзір роты разведкі.

За баявыя і працоўныя заслугі перад краінай узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і васьмю медалямі.