Даследаванні
-
распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні мер і механізмаў забеспячэння харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, СНД;
-
распрацоўка і абгрунтаванне комплексных стратэгій, праграм і прагнозаў, інвестыцыйных праектаў і бізнес-планаў развіцця для прадпрыемстваў, інтэграваных аб'яднанняў, рэгіёнаў, галін АПК;
-
маніторынг харчовай бяспекі (нацыянальны, рэгіянальны, глабальны ўзроўні); даследаванне і распрацоўка механізмаў фарміравання і функцыянавання збалансаваных рынкаў сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання;
-
распрацоўка рэкамендацый па павышэнні эканамічнай эфектыўнасці буйнатаварнай вытворчасці, канкурэнтаздольнасці прадукцыі АПК на ўнутраным і знешнім рынках;
-
даследаванне фактараў і распрацоўка мадэляў комплекснага ўстойлівага развіцця сельскіх тэрыторый;
-
абгрунтаванне механізмаў рэфармавання вытворчых і зямельна-маёмасных адносін, павышэння эфектыўнасці форм і метадаў кааперацыі, фарміравання і развіцця навукова-вытворчых кластараў у АПК;
-
удасканаленне арганізацыйна-эканамічнага механізму гаспадарання, метадаў і інструментаў дзяржаўнага рэгулявання, выпрацоўка напрамкаў інстытуцыйных пераўтварэнняў у АПК;
-
распрацоўка сістэмы мер і рэкамендацый па ўдасканаленні і навуковым забеспячэнні знешнеэканамічнай дзейнасці ў аграрнай сферы, абгрунтаванне прагнозаў, мер і інструментаў павышэння эфектыўнасці экспарту і замяшчэння імпарту ў галінах АПК;
-
удасканаленне метадаў і механізмаў сістэмнага кіравання якасцю, забеспячэння і кантролю бяспекі аграхарчовай прадукцыі;
-
прапановы па ўмацаванні кадравага патэнцыялу, павышэнні эфектыўнасці яго выкарыстання, матывацыі і стымуляванні працы.