Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства " Інстытут сістэмных даследаванняў у АПК Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

Чванаў Аляксандр Іванавіч

Чванаў Аляксандр Іванавіч

А. І. Чванаў нарадзіўся ў 1923 г. у в. Сівіль Краснабродскага раёна Мардоўскай АССР. Адукацыя вышэйшая. У 1957 г. скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “вучоны аграном”, кандыдат эканамічных навук. Служыў у Савецкай Арміі з 1941 па 1948 г. Курсант вучылішча, намеснік камандзіра батарэі, камандзір батарэі знішчальнага супрацьтанкавага палка. Дэмабілізаваны ў 1948 г. у воінскім званні маёра. З 1948 па 1981 г. працаваў у розных гаспадарчых, савецкіх, партыйных органах.

З 1981 па 1988 г. – старшы навуковы супрацоўнік БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі, з 1988 па 1991 г. –  спецыяліст дзяржаўнай разліковай групы па ўкараненні сектара сацыяльнага развіцця вёскі. 

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. За баявыя і вытворчыя заслугі перад краінай А. І. Чванаў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, медалямі “За адвагу”, “За перамогу над Германіяй”, “30 гадоў Савецкай Арміі і Флота”, “20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.”, “40 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.”, “За доблесную працу ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна”.