БЕЛЬСКІ Валерый Іванавіч, доктар эканамічных навук, прафесар

Узначальваў інстытут у 2005–2012 гг.

Пад яго кіраўніцтвам інстытут з'яўляўся ініцыятарам перадавых распрацовак у галіне аграрнай эканомікі краіны, такіх як:

– стратэгія знешнегандлёвых адносін Беларусі і краін Еўрапейскага саюза ў аграрнай галіне;

– аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі;

– навуковая методыка ацэнкі і пакрыцця эканамічнай шкоды пры канфіскацыі сельскагаспадарчых угоддзяў;

– метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні збалансаванага рынку сельскагаспадарчай сыравіны і харчавання (у кантэксце сусветнай харчовай кан'юнктуры), па прыярытэтных напрамках развіцця сацыяльнай сферы вёскі ў новых умовах, па прыцягненні дадатковых інвестыцый у аграпрамысловую вытворчасць (на прыкладзе асобных галін і прадпрыемстваў), па аптымізацыі аб'ёмаў і крыніц інвеставання АПК у разрэзе галін, па зніжэнні сабекошту вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і прывядзенні матэрыяльных і працоўных выдаткаў да нарматыўнага ўзроўню, па рэфармаванні сістэм матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і аграсэрвісу, па павышэнні матывацыі працы, удасканаленні спецыялізацыі і размяшчэння галін жывёлагадоўлі, па расфармаванні калгасаў і саўгасаў у гаспадарчыя структуры рынкавага тыпу, па развіцці абароту зямель у сферы буйнога і малога аграбізнесу, аптымізацыі імпартных паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і гатовага харчавання на ўнутраны беларускі рынак;

– галіновыя рэгламенты па вырошчванні сланечніка на масланасенне, лёну-даўгунца; арганізацыйна-тэхналагічныя нарматывы вырошчвання агароднінных, пладовых, ягадных культур і вырошчвання пасадачнага матэрыялу, вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі і нарыхтоўкі кармоў;

– прапановы па інтэнсіфікацыі і павышэнні эфектыўнасці таварных галін раслінаводства і жывёлагадоўлі, па ўдасканаленні класіфікацыі рахункаў бухгалтарскага ўліку ў сельскай гаспадарцы, кіраванні персаналам і выдаткамі ў сельскагаспадарчых арганізацыях, развіцці сялянскіх, фермерскіх і асабістых падсобных гаспадарак ва ўмовах структурнай перабудовы аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь;

– мадэлі фермерскіх гаспадарак рознага вытворчага напрамку, рэкамендуемыя для ўмоў Рэспублікі Беларусь;

– новыя формы матывацыі працы сельскагаспадарчых таваравытворцаў у сучасных умовах.

 

Крыніца.

1. Беларуская акадэмічная навука: 100 гадоў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; пад рэд. У. Р. Гусакова. – 2-е выд., доп. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – 746 с.: іл.

2. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. 95 гадоў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ; пад рэд. У. Р. Гусакова. – Мінск : Беларус. навука, 2023. – 653 с.: іл.

 

З дадатковай інфармацыяй і пералікам навуковых прац можна азнаёміцца:

https://sovrep.gov.by/ru/senators-ru/view/belskij-valerij-718/

http://aw.belal.by/russian/science/research/personalrus/belskij/index.htm