Бабкоў Мікалай Цімафеевіч
Бабкоў Мікалай Цімафеевіч

М. Ц. Бабкоў нарадзіўся 4 мая 1908 г.у сям'і рабочага чыгуначнага транспарту на 21-м раз'ездзе Беларускай чыгункі. У 1934 г. скончыў Інстытут савецкага будаўніцтва і права ў г. Мінску па спецыяльнасці «юрыст».
У 1935–1954 гг. служыў у Савецкай Арміі ў органах ваеннай пракуратуры на розных афіцэрскіх пасадах. Звольнены ў запас у званні падпалкоўніка. З 1969 па 1978 г. працаваў у БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі на пасадзе намесніка дырэктара па вытворчасці.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалямі «За абарону Ленінграда», «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту», «У памяць 250-годдзя Ленінграда», «20 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.».