Анкудаў Васіль Яфімавіч
Анкудаў Васіль Яфімавіч
В. Я. Анкудаў нарадзіўся ў 1895 г.у в. Ціханавічы (цяпер Лагойскага раёна) Мінскай вобласці. З 1917 па 1934 г.служыў у Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі, дзе прайшоў шлях ад курсанта ваеннай школы, камандзіра ўзвода, эскадрона да камандзіра 27-га кавалерыйскага палка 7-й Самарскай дывізіі. У 1939 г. скончыў Інстытут спіртавой і вінаробнай прамысловасці і адначасова займаў пасаду дырэктара спіртзавода ў Талачынскім раёне. Са студзеня 1957 г. па 1966 г. працаваў у БелНДІ эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі намеснікам дырэктара Інстытута па гаспадарчай частцы, а з 1966 па 1974 г. – загадчыкам гаспадаркі.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», «За перамогу над Японіяй».